Станіслаў Любіч-Маеўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул|кальцо2}}
Радок 1: Радок 1:

{{ізаляваны артыкул|кальцо2}}
'''Станіслаў Адамавіч ЛЮБІЧ-МАЕЎСКІ''' ([[27.4]].[[1878]], Полацкі павет — снежань [[1941]]) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог.
'''Станіслаў Адамавіч ЛЮБІЧ-МАЕЎСКІ''' ([[27.4]].[[1878]], Полацкі павет — снежань [[1941]]) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог.



Версія ад 00:32, 12 жніўня 2010

Станіслаў Адамавіч ЛЮБІЧ-МАЕЎСКІ (27.4.1878, Полацкі павет — снежань 1941) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог.

Скончыў Віцебскую гімназію (1895), Кракаўскі універсітэт (1903). У 1900 ініцыіраваў стварэнне і ўзначаліў Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве. У 1903-41 выкладаў гісторыю і геаграфію ў навуковых установах Польшчы, дырэкгар гімназій у Замбраве, Калішы, Вілейцы. Выдаў больш за 13 падручніхаў па гісторыі і геаграфіі, беларускі «Лемантар» (Львоў, 1929), які крытыкаваўся беларускімі мовазнаўцамі (Я. Станкевічам, С. Паўловічам, У. Самойлам і інш.) за шматлікія паланізмы і русізмы. У чэрвені 1940, пасля стварэння Літоўскай ССР, увайшоў у склад гарадской адміністрацыі Вільні, курыраваў школьны сектар, працаваў у Беларускім нацыянальным цэнтры. У ліпені-жніўні 1940 ініцыіраваў гарадскі школьны плебісцыт, на якім 12% жыхароў выказаліся за беларускую нацыянальную школу. У верасні 1941 пераехаў у Мінск, працаваў у Інспектарыяце беларускіх школ, супрацоўнічаў з беларускай незалежніцкай групай Я. Станкевіча і польскім антыфашысцкім падполлем. У снежні 1941, па даносе правакатара, схоплены і расстраляны нацыстамі.