Заходні Берлін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Заходні Берлін''' (анг.: West Berlin, фр. Berlin-Ouest, нем. West-Berlin) - асаблівае палітычнае ўтварэнне, яко...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:47, 14 жніўня 2010

Заходні Берлін (анг.: West Berlin, фр. Berlin-Ouest, нем. West-Berlin) - асаблівае палітычнае ўтварэнне, якое існавала з 1949 па 1990 год на тэрыторыі амерыканскага, французскага і брытанскага сектараў акупацыі Берліна. Заходні Бэрлін быў анклавам, з усіх бакоў акружаны тэрыторыяй ГДР, якая ўключала ў сябе савецкую зону акупацыі уласна Германіі плюс савецкі сектар у Берліне (Усходні Берлін).

Гісторыя

Статус Заходняга Берліна у перыяд яго існавання вызначаўся сукупнасцю чатырохбаковых дагавораў СССР, Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі (гл. Ялцінская канферэнцыя). У адрозненне ад Усходняга Берліна, які уваходзіў у Германскую дэмакратычную рэспубліку і з'яўляўся, больш за тое, яе сталіцай, Заходні Берлін не быў часткай Федэратыўнай Рэспублікі Германія, ён не лічыўся федэральнай зямлёй, яго прадстаўнікі не мелі права голасу ў бундэстагу, а грамадзяне былі вызваленыя ад воінскай павіннасці. Вярхоўнай уладай у горадзе з'яўлялася трохбаковая ваенная камендатура. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляла палата дэпутатаў (парламент), што выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады, выканаўчую - Сенат Берліна (урад) на чале з кіруючым бургамістрам. Канстытуцыя ФРГ тут не дзейнічала, тым не менш, Заходні Берлін выкарыстоўваў у якасці валюты нямецкую марку ФРГ. Існаваў наземны і паветраны калідор, які злучаў Заходні Берлін і ФРГ.