Анікшчэй: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др робат Дадаем: be-x-old:Анікшты |
др Анікшты перанесена ў Горад Анікшты |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 12:48, 14 жніўня 2010
Горад
Ані́кшты
Anykščiai
| ||||||||||||||||||||
Ані́кшты (літ. Anykščiai) — горад у паўночнай Літве за 100 км ад Вільнюса і за 52 км ад Уценаў, на рацэ Святой. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Анікштаўскага раёна Уценскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 12 тыс. чалавек. Праз горад праходзіць чыгунка Панявеж — Свянцяны. Анікшты знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота.
Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1440 года. У XVI стагоддзі тут быў пабудаваны двор Радзівілаў. Магдэбургскае права Анікшты атрымалі 17 студзеня 1792 года па загаду вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830-1831 г.г. і 1863-1864 г.г., а ў наваколлі горада дзейнічала майстэрня па вытворчасці зброі для паўстанцаў.
У 1902 годзе тут была пабудавана водная электрастанцыя. Большасць насельніцтва Анікштаў была яўрэямі, якія практычна ўсе былі забітыя гітлераўцамі пад час Другой Сусветнай вайны. Пасля 1920 года Анікшты знаходзіліся ў складзе Літоўскай рэспублікі, а з 1940 года ў складзе СССР. У 1938 годзе Анікшты паўторна атрымалі статус горада.
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анікшчэй
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.