Румбольд Валімонтавіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Luckas-bot (размовы | уклад) др робат Дадаем: be-x-old:Румбольд Валімонтавіч |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
[[Катэгорыя:Вялікія маршалкі літоўскія]] |
[[Катэгорыя:Вялікія маршалкі літоўскія]] |
||
[[be-x-old:Румбольд Валімонтавіч]] |
|||
[[lt:Rumbaudas Valimantaitis]] |
[[lt:Rumbaudas Valimantaitis]] |
Версія ад 16:23, 17 жніўня 2010
Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 (?1371 — лістапад 1432), староста жамойцкі (1409–1411), маршалак земскі ВКЛ (1412–1432), староста віцебскі (узг. 1422 [1]). Адзін з радцаў вялікага князя Вітаўта. Сын уплывовага літоўскага баярына Валімонта Бушкавіча, брат Яўнута, Кезгайлы, Шадзібора, Гудзігерда і Судзівоя Валімонтавічаў (Гл. падр. Род Кезгайлаў). Пад хрысціянскім іменем Ламберт узгадваецца ў 1409.
Паводле Я. Длугаша ў чэрвені 1409 Вітаўт пасылае Румбольда з войскам супраць немцаў у Жамойць, дзе Румбольд займае ўсе ордэнскія замкі і бярэ ў палон ордэнскага фогта Жамойці Міхайла Кухмайстра, такім чынам вярнуўшы гэтую зямлю пад ўладу ВКЛ.[2] Румбольд узначальваў дэлегацыю ВКЛ на Канстанцкім саборы (1414-1418).
Падтрымліваў Свідрыгайлу. У лістападзе 1432 быў разам з братам Яўнутам пакараны смерцю па загадзе Жыгімонта Кейстутавіча.
Меў сына Міхала, які ў сяр. 15 ст. атрымаў ад Казіміра Ягелончыка семь сялянскіх сем'яў у Вількамірскім старостве.
Трымаў палову Блужаў у Крэўскім старостве[3].
Зноскі
- ↑ Як староста віцебскі запісаны ў Мельніцкім дагаворы (1422)
- ↑ Ян Длугош. Грюнвальдская битва. М. Изд. АН СССР. 1962. С. 46. Я. Длугаш пазначыў гэтыя падзеі пад 1408 годам, назваўшы Румбольда маршалкам, але як маршалак ён вядомы толькі з 1412 і падзеі адбываліся ў 1409.
- ↑ Vitoldiana. № 23. S. 30–31; Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387–1550): Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. Poznań, 1963. S. 56–57; Другую палову Блужаў трымаў за выслугу Андрэй Друцкі (+1399 на Ворскле), а пазней яго безпатомныя нашчадкі, гэтую палову як вымарачную Вітаўт 19.4.1411 перадаў Віленскаму капітулу.