Фарысеі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадатак
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул|сірата1}}
Радок 1: Радок 1:

{{ізаляваны артыкул|сірата1}}
{{вызнч|1=фарысеі}} — адна з трох старажытнаяэўрэйскіх рэлігійна-палітычных плыняў ([[секта|сект]]), якая ўзнікла ў эпоху росквіту [[дынастыя Макавеяў|дынастыі Макавеяў]] (~150 да н.э.).
{{вызнч|1=фарысеі}} — адна з трох старажытнаяэўрэйскіх рэлігійна-палітычных плыняў ([[секта|сект]]), якая ўзнікла ў эпоху росквіту [[дынастыя Макавеяў|дынастыі Макавеяў]] (~150 да н.э.).



Версія ад 23:57, 17 жніўня 2010

Шаблон:Вызнч — адна з трох старажытнаяэўрэйскіх рэлігійна-палітычных плыняў (сект), якая ўзнікла ў эпоху росквіту дынастыі Макавеяў (~150 да н.э.).

Фарысеі выражалі інтарэсы пераважна сярэдніх слаёў насельніцтва і аказвалі вялікі ўплыў на народныя масы, а часам і ўзначальвалі народныя паўстанні супраць рымскага панавання ў 1 ст. да н.э. Сваім заняткам яны лічылі тлумачэнне і выкладанне біблейскіх законаў, таму іх называлі яшчэ кніжнікамі. Фарысеі вялі строга пурытанскі вобраз жыцця і карысталіся папулярнасцю ў народзе. У пытаннях унутранай палітыкі фарысеі заўсёды былі на баку народных нізоў і выступалі супраць памкненняў пануючага класа. Паколькі іх лозунгам было сцверджанне: «Закон для народа, а не народ для закона», народ ім давяраў і быў паслядоўнікам іх веравучэння, бо яны прызнавалі абавязковасць захавання ўсіх пастаноў старадаўніх законавучыцеляў і ўсіх старадаўніх народных звычаяў. На гістарычную арэну фарысеі выступілі ў часы жыцця іудзейскага князя-першасвяшчэнніка Іаана Гіркана (~ 140 да н.э.). У канцы 1 ст. да н.э. у часы панавання Ірада Вялікага іх палітычная дзейнасць у грамадскім жыцці Іудзеі спынілася, і ўсю сваю далейшую дзейнасць яны сканцэнтравалі на даследаванні рэлігійнага закону, працягваючы захоўваць уплыў у народных масах.[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 176.

Шаблон:Літ