Хорапуць: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pauk (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Pauk (размовы | уклад)
Радок 3: Радок 3:
==Асноўныя прытокі==
==Асноўныя прытокі==
*''Праваруч'': [[Рака Гразліўка|Гразліўка]].
*''Праваруч'': [[Рака Гразліўка|Гразліўка]].
*''Леваруч'': [[Рака Чачора|Чачора]].
*''Леваруч'': [[Рака Чачора, прыток Хорапуці|Чачора]].


==Агульныя зьвесткі==
==Агульныя зьвесткі==

Версія ад 12:35, 19 жніўня 2010

Хорапуць — рака ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Іпуць (басейн Дняпра). Даўжыня 45 км. Плошча вадазбору 528 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,06 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Чырвоны Арол, вусце на заходняй ускраіне горада Добруш. Рака цячэ па Гомельскім Палессі.

Даліна трапецападобная, у вусці зліваецца з далінай Іпуці. Абалона пераважна лугавая. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, шырыня яго 2 — 3 м у вярхоўі, у вусці да 12 м. Берагі стромкія, вышынёй да 1,2 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Крыніцы

  • Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.