Зубніца клубняносная: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др робат Дадаем: uk:Зубниця бульбиста
Радок 72: Радок 72:
[[pl:Żywiec cebulkowy]]
[[pl:Żywiec cebulkowy]]
[[sv:Tandrot (växt)]]
[[sv:Tandrot (växt)]]
[[uk:Зубниця бульбиста]]

Версія ад 17:13, 19 жніўня 2010

Зубніца клубняносная

Навуковая класіфікацыя
Царства: Расліны
Аддзел: Кветкавыя
Клас: Двухдольныя
Парадак: Капустакветныя
Сямейства: Капусныя
Род: Зубніца
Від: Зубніца клубняносная
Навуковая назва
Cardamine bulbifera (L.) Crantz
NCBI  82356

Зубніца клубняносная (Cardamine bulbifera) шматгадовая расліна з сямейства капусных, расце ў цяністых лясах і хмызняках.

Батанічнае апісанне

Голая расліна вышынёй 40-70 см, з паўзучым мясістым карэнішчам, пакрытыя мясістай лускаю. Сцябло прамастаячае. лісткі перыстарассечаныя, чарашковыя.

Кветкі даўжынёй 1-1,5 см, сабраны ў шчытковападобны немнагакветны пэндзаль.

Плады — коса ўверх накіраваныя струкі даўжынёй да 3,5 см. У пазухах лісцеў і суквеццеў невялікія клубянькі. Квітнее ў красавіку — маі.

Распаўсюджанне

Расце ў цяністых шырокалісцевых лясах у Карпатах, на Палессе, у лесастэпу, ў Крыму.

Ахоўны статус

Занесена ў чырвоны спіс Харкаўскай вобласці.[1] Абараняецца таксама ў Латвіі.[2]

Паходжанне назвы

Старая назва роду (Dentaria) паходзіць ад лацінскага слова, якое ў перакладзе азначае зуб. Назва віду ў перакладзе з лацінскай мовы — «клубняносная».

Размнажэнне

Расліна размнажаюцца насеннем, часткамі карэнішчаў і бульбачкамі.

Эстэтычныя характарыстыкі

Зубніца дэкаратыўная расліна. Ружова-ліловыя пэндзлі кветак і зеляніна з выразанымі лісцямі робяць яе упрыгажэннем лясоў. Сарваная расліна хутка вяне. Іншыя 2 віду зубніцы адрозніваюцца тым, што ў пазухах іх лісцеў і суквеццеў няма клубянькоў.

Зноскі

Спасылкі

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны

Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія