Іран: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: gn:Irán
Georgmay (размовы | уклад)
Радок 121: Радок 121:
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі [[18 сакавіка]] [[1993]] года<ref>[http://pravo.levonevsky.org/bazaby09/sbor87/text87535.htm Камюнiке аб устанаўленнi дыпламатычных i консульскiх адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Iсламскай Рэспублiкай Iран]// Прававы раздзел сайта Валерыя Леванеўскага. Дата доступу: [[1 чэрвеня]] [[2009]]</ref>. У снежні [[1997]] года ў Іране адчынілася пасольства [[Беларусь|Беларусі]], у лютым [[2001]] года ў [[Мінск]]у — пасольства Ірана<ref>[http://www.mfa.gov.by/print/ru/press/news/2002-03-21-3.html Матэрыялы брыфінга прэс-сакратара МЗС Беларусі Паўла Латушкі, праведзенага для прадстаўнікоў СМІ 21 сакавіка б.г.]// Сайт Міністэрства замежных справаў Беларусі. [[21 сакавіка]] [[2002]]</ref>. [[10 чэрвеня]] [[2008]] года беларускім паслом у Іране прызначылі Віктара Рыбака<ref>[http://www.president.gov.by/by/press19750.print.html Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні]// Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 10 чэрвеня 2008</ref>.
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі [[18 сакавіка]] [[1993]] года<ref>[http://pravo.levonevsky.org/bazaby09/sbor87/text87535.htm Камюнiке аб устанаўленнi дыпламатычных i консульскiх адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Iсламскай Рэспублiкай Iран]// Прававы раздзел сайта Валерыя Леванеўскага. Дата доступу: [[1 чэрвеня]] [[2009]]</ref>. У снежні [[1997]] года ў Іране адчынілася пасольства [[Беларусь|Беларусі]], у лютым [[2001]] года ў [[Мінск]]у — пасольства Ірана<ref>[http://www.mfa.gov.by/print/ru/press/news/2002-03-21-3.html Матэрыялы брыфінга прэс-сакратара МЗС Беларусі Паўла Латушкі, праведзенага для прадстаўнікоў СМІ 21 сакавіка б.г.]// Сайт Міністэрства замежных справаў Беларусі. [[21 сакавіка]] [[2002]]</ref>. [[10 чэрвеня]] [[2008]] года беларускім паслом у Іране прызначылі Віктара Рыбака<ref>[http://www.president.gov.by/by/press19750.print.html Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні]// Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 10 чэрвеня 2008</ref>.


2 банкі ў Беларуси маюць іранскі капитал: [[Онербанк]] і [[Банк гандлёвы капітал]].
2 банкі ў Беларуси маюць іранскі капiтал: [[Онербанк]] і [[Банк гандлёвы капітал]].


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 09:38, 26 жніўня 2010

{{{Беларуская назва}}}
Герб {{{Родны склон}}}
[[Сцяг {{{Родны склон}}}]] [[Герб {{{Родны склон}}}]]
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]]
Афіцыйныя мовы персідская[1][2]
Сталіца
Форма кіравання
{{{Пасады кіраўнікоў}}} {{{Кіраўнікі}}}
Валюта Іранскі рыял
Інтэрнэт-дамен .ir і ایران.[d]
Код ISO (Alpha-2) IR
Код ISO (Alpha-3) IRN
Код МАК IRI
Тэлефонны код +98
Часавыя паясы UTC+03:30, IRDT[d] і Asia/Tehran[d][3]

Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 – дзяржава размяшчаная на стыку Блізкага Усходу, Закаўказзя, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі. Плошча тэрыторыі - 1 648 тыс. кв. км. Працягласць берагавой лініі на Каспійскім моры і ў Персідскім заліве - звыш 2440 км. Працягласць сухапутнай мяжы - 5440 км. На поўначы Іран мяжуе з Арменіяй (35 км), Азербайджанам (611 км) і Туркменіяй (992 км); на захадзе - з Турцыяй (499 км) і Іракам (1458 км); на ўсходзе - з Пакістанам (909 км) і Афганістанам (936 км). Звыш паловы паверхні краіны занятыя горамі (вышэйшая кропка - патухлы вулкан Дэмавенд вышынёй 5604 м). Ворныя землі складаюць 10% плошчы Ірана; лясамі пакрыта 7%. Сталіца (з 1785) - Тэгеран (каля 12 млн. жыхароў). Іншыя буйныя гарады: Мешхед (1,7 млн.), Ісфаган (1,5 млн.), Тэбрыз (больш 1 млн.), Шыраз (каля 1 млн.). Афіцыйная мова - персідская. Нацыянальнае свята - угодкі перамогі Ісламскай рэвалюцыі 1979 года - адзначаецца 11 лютага. Афіцыйны выходны дзень - пятніца, аднак вялікая частка дзяржаўных устаноў не працуе таксама ў чацвер. Грашовая адзінка - рыял, рынкавы курс на пачатак 2008 складаў каля 9400 рыялаў за 1 дол. ЗША.

Афіцыйнае летазлічэнне вядзецца па мусульманскім каляндары т.зв. «сонечнай хіджры» (с.х.): год пачынаецца 21 сакавіка (у высакосныя гады - з 20 сакавіка) і сканчаецца 20 сакавіка (20 сакавіка 2008 г. наступіў 1387 с.х.). Для шэрагу мусульманскіх святаў даты разлічваюцца па т.зв. «Месячнай хіджры» (м.х.).

Тэгеранскі час узімку адстае ад мінскага на 1,5 гадзіны, улетку - на паўгадзіны (з 2006 года ў Іране адмовіліся ад пераходу на летні час).

Геаграфія

Займаючы тэрыторыю, роўную 1 648 195 кв. км, Іран мае супольную мяжу на захадзе з Іракам (1 609 км), на паўночным захадзе з Турцыяй (486 км), на поўначы з Арменіяй, Азербайджанам і Туркменістанам, а таксама абмываецца Каспійскім морам (2 670 км). На ўсходзе Іран мяжуе з Аўганістанам (945 км), а на паўднёвым усходзе з Пакістанам (978 км). З поўдня Іран абмываюць воды Персідскага заліву (1 259 км) і Аманскага заліву (784 км).

Астравы

Апрача Бахрэйну, які, паводле афіцыйнай версіі да сярэдзіны ХХ ст. таксама быў часткай Ірана, Ірану ў Персідскім заліве належыць мноства востраваў, найбольш важнымі з якіх з’яўляюцца: Міну, Харк (нафтавы тэрмінал даўжынёй 6 км і шырынёй 3 км, на якім размешчаны адзін з найвялікшых у свеце глыбакаводных нафтавых партоў, злучаны з мацерыком 40-кіламетровым трубаправодам), Шэйх Саад, Шэйх Шуайб, Хэндурабі, Кіш (найвялікшая іранская выспа ў Армускай пратоцы, плошча якой складае 1 300 кв. км), Фарур, Сіры, Абу Муса, Вялікі і Малы Тумбы, Кешм, Хэнгам, Ларак, Фарсі, Армуз ды Лаван.

Порты

Найбольш значнымі іранскімі партамі ў Персідскім заліве з'яўляюцца Абадан, Харамшахр, Імам Хамэйні (колішні Шагпур), Магшахр, Дэйлам, Генавэ, Рыг, Бушэр, Ленге і Абас.

Рэкі

З усіх рэкаў, што цякуць па іранскай зямлі, толькі адна прыдатная дзеля судаходзтва – Карун (даўжыня – 920 км). Іншымі буйнымі рэкамі з'яўляюцца Атрак (535 км) ў правінцыі Голестан ды ўздоўж іранска-туркменскае мяжы, Бампур (275 км), Далькі (285 км), Дэз (515 км), Халільруд (387 км), Хэндзіджан (488 км), Джарахі (альбо Марун, 438 км), Кархэ (755 км), Мэгран (382 км), Монд (685 км) і Сарбаз (313 км) у паўднёвым Іране, Карачай (540 км), Сефідруд (795 км) у паўночна-заходнім Іране, Зарынеруд (302 км) дый Карасу (255 км) у заходнім Іране і Заяндэруд (405 км) у цэнтральным Іране. Падчас летняга сезону у большасці рэкаў вады мала. Аднак вада цячэ пад зямлёй, а доступ да яе забяспечваецца праз падземныя водныя каналы (так званыя канаты), крыніцы і калодзежы.

Горы

Дзякуючы высокаму хрыбту гораў Альборз на поўначы, горнаму ланцугу Загрос на захадзе і паўднёвым захадзе, а таксама ўсходнім горам Ірану, што акаймоўваюць Іранскае плато, краіна вылучаецца скалістым горным рэльефам. У лік найвышэйшых гораў Ірану ўваходзяць: Алагакбар (ля Кучану, 2 804 м), Аламкух (ля Калярдашту, 4 850 м), Альванд (ля Хамадану, 3 580 м), Ардагал (на захад ад Кашану, 3 463 м), Багбаля (ля Керману, 3 775 м), Бахр Асэмон (ля Джырофту, 3 886 м), Дамаванд (на ўсход ад Тэгерану, 5 671 м), Хэзар Масджэд (Машгад, 3 040 м), Джэбаль Барэз (ля Джырофту, 3 741 м), Джупар (ля Керману, 4 135 м), Аштаранкух (ля Азны, 4 050 м), Палян Гярдон (ля Гачсару, 4 375 м), Тафтан (ля Хашу, 3 941 м), Сабалян (ля Ардабілю, 4 811 м), Саганд (ля Табрызу, 3 707 м), Шыркух (ля Язду, 4 055 м), Тахт Сулейман (ля Калярдашту, 4 643 м), Тачаль (ля Тэгерану, 3 933 м), Зардкух Бахціяры (ля Шахрэкурду, 4 221 м).

Насельніцтва

Паводле апошніх іранскіх ацэнак, у ІРІ пражывае 69 млн. чалавек, у тым ліку 70 % - у гарадах. Больш паловы насельніцтва Ірана складаюць персы, за імі прытрымліваюцца азербайджанцы (27%), курды (5%), луры, арабы, туркмены, белуджы, армяне, прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

Абсалютная большасць насельніцтва - мусульмане (99%). Афіцыйная рэлігія - іслам шыіцкага толку (каля 89% мусульман Ірана - шыіты, астатнія - суніты). Каля 80 тыс. чал. іранцаў (этнічныя армяне) вызнаюць хрысціянства нестарыянскага толку, прыкладна 25-35 тыс. — зараастрызм, 20 тыс. - іудаізм.

У раёнах кампактнага пражывання азербайджанцаў распаўсюджана азербайджанская мова (афіцыйнага статусу не мае).

Дзяржаўны лад

Дзяржаўная ўлада ў Іране здзяйсняецца незалежнымі адзін ад другога заканадаўчай, выканаўчай і судовай галінамі ўлады, змешчанымі пад кантролем Вярхоўнага кіраўніка краіны.

Пост Вярхоўнага кіраўніка (вышэйшы пост) можа займаць факіх (багаслоў), якога пасля смерці імама Хамейні вызначае і прызначае выбарны орган – Сход экспертаў. У абавязкі Вярхоўнага кіраўніка ўваходзяць: азначэнне генеральнай лініі ў палітыцы ІРІ і кантроль за правільнасцю ажыццяўлення гэтай лініі, камандаванне ўзброенымі сіламі, аб'яўленне вайны і міру, прызначэнне і адхіленне ад пасады вышэйшых службовых асоб, падпісанне ўказу аб прызначэнні прэзідэнта пасля яго абрання, аб'яўленне амністыі або змякчэнне прысудаў.

Пасля смерці Хамейні (1989) новым Вярхоўным кіраўніком ІРІ быў абраны аятала Сейед Алі Хаменеі, які займаў да гэтага пасаду прэзідэнта краіны.

Пасля Вярхоўнага кіраўніка вышэйшай афіцыйнай асобай у краіне з'яўляецца прэзідэнт. На яго ўскладаецца адказнасць за выкананне канстытуцыі, кіраўніцтва выканаўчай уладай (за выключэннем тых пытанняў, якія непасрэдна датычаць прэрагатыў Вярхоўнага кіраўніка). Прэзідэнт узначальвае кабінет міністраў, прызначае саміх міністраў і прадстаўляе іх на сцвярджэнне Зходу ісламскага савета (парламента), падпісвае дагаворы і дамовы з іншымі дзяржавамі. Прэзідэнт абіраецца на чатыры гады шляхам прамога галасавання і можа быць перавыбраны не больш чым яшчэ на адзін тэрмін.

24 чэрвеня 2005 у другім туры дзевятых выбараў прэзідэнта ІРІ перамог мэр Тэгерана М. Ахмадзінежад. Ён змяніў на гэтым пасту С. М. Хатамі.

Вышэйшым заканадаўчым органам ІРІ з'яўляецца аднапалатны парламент – Сход ісламскага савета (меджліс). У цяперашні час у склад меджліса ўваходзіць 290 дэпутатаў, абіраных на чатыры гады шляхам прамога і таемнага галасавання. Сход сцвярджае склад урада, прымае законы, ратыфікуе дагаворы і дамовы з замежнымі дзяржавамі, сцвярджае праект бюджэту, атрыманне і даванне ўрадам пазык і бязвыплатнай дапамогі, санкцыянуе найманне замежных адмыслоўцаў. Старшынёй меджліса сёмага склікання з'яўляецца Галям Алі Хадад-Адэль. 14 сакавіка 2008 адбыліся парламенцкія выбары (25 красавіка - другі тур) у меджліс восьмага склікання.

Кантроль за адпаведнасцю рашэнняў меджліса догмам ісламу і канстытуцыі ІРІ здзяйсняецца Наглядальным саветам, старшынёй якога з'яўляецца аятала Ахмад Джанаці. Савет разглядае ўсе рашэнні меджліса, здзяйсняе кантроль за выбарамі Сходу экспертаў, прэзідэнцкімі выбарамі, выбарамі ў меджліс, а таксама за правядзеннем усеагульных рэферэндумаў.

Для вырашэння разнагалоссяў, якія ўзнікаюць паміж меджлісам і Наглядальным саветам з нагоды прыняцця заканадаўчых актаў, у 1988 сфарміраваны канстытуцыйны орган – Савет па ацэнцы мэтазгоднасці прымаемых рашэнняў (СМПР). Яго старшынёй з'яўляецца былы прэзідэнт ІРІ аятала А. Хашэмі-Рафсанджані. У 2005 рашэннем Вярхоўнага кіраўніка ІРІ СМПР перададзеныя новыя паўнамоцтвы па наглядзе за дзейнасцю выканаўчай, заканадаўчай і судовай улад, а таксама ўзброенымі сіламі і Арганізацыі тэлерадыёвяшчання ў ІРІ.

У мэтах стварэння гарантый прытрымлівання нацыянальных інтарэсаў, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту краіны пад старшынствам прэзідэнта дзейнічае Вышэйшы савет нацыянальнай бяспекі. Сакратаром ВСНБ з кастрычніка 2007 году з'яўляецца Саід Джалілі.

Судовая ўлада ў Іране функцыянуе на аснове ісламскіх норм і звычаяў. Пасаду кіраўніка судовай улады займае аятала Сейед Махамад Хашэмі-Шахрудзі. Кіраўнік судовай улады прызначаецца Вярхоўным кіраўніком краіны тэрмінам на пяць гадоў. Кантроль за правільным выкананнем законаў, забеспячэннем іх адзінага тлумачэння здзяйсняецца Вярхоўным судом. Старшыня Вярхоўнага суда і генеральны пракурор прызначаюцца кіраўніком судовай улады тэрмінам на пяць гадоў.

Адміністрацыйны падзел краіны

Адміністрацыйна Іран дзеліцца на 30 правінцый (астанаў), якія ўзначальваюць генерал-губернатары:

Эканоміка

Іран размешчаны на скрыжаванні стратэгічна важных гандлёвых маршрутаў паміж Еўропай і Азіяй, займае чацвёртае месца ў свеце па выведаных запасах нафты і другое - па запасах прыроднага газу, з'яўляецца другім па значэнні экспарцёрам нафты ў ОПЕК. Прыбыткі Ірана ад продажу нафты дасягаюць 80% ад усіх экспартных прыбыткаў краіны, забяспечваюць палову дзяржаўнага бюджэту і, па розных адзнаках, да 20 % ВУП. Іран таксама багаты такімі карыснымі выкапнямі як вугаль, хром, медзь, жалезная руда, свінец, марганец, цынк і сера.

Паводле афіцыйных дадзеных, прырост ВУП у 1386 с.х. (з сакавіка 2007 па сакавік 2008) склаў 5,3%. Улічваючы высокую ступень залежнасці іранскай эканомікі ад экспарту нафты, урад ІРІ у рамках 4-га пяцігадовага плану сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны (2005/06-2009/10) прымае меры па развіцці ненафтавага сектару народнай гаспадаркі. Сярэднядушавы нацыянальны прыбытак ацэньваецца ў 1800 дол. ЗША. Сярэдні ўзровень інфляцыі ў краіне (па афіцыйных дадзеных) склаў 18,4% (па неафіцыйных - звыш 30%).

Іран уваходзіць у лік прамыслова-аграрных краін, якія развіваюцца пры гэтым яго сацыяльна-эканамічнае і валютна-фінансавае становішча па-ранейшаму застаецца досыць няўстойлівым і находзіцца ў моцнай залежнасці ад экспартнай выручкі нафтавай і газавай прамысловасці. Нафтагазавы сектар Ірана патрабуе тэхнічнага пераабсталявання, укаранення новых тэхналогій і значных замежных інвестыцыях.

Беспрацоўе, якая ахоплівае 11% адсоткаў працаздольнага насельніцтва краіны (сярод моладзі, па неафіцыйных дадзеных - да 25-30%), з'яўляецца найболей вострай сацыяльнай праблемай сучаснага Ірана. Па падліках урада, для эфектыўнага рашэння гэтага пытання штогадовы прырост ВУП павінен складаць не меней 8%, што дазволіць ствараць парадку 900 тыс. новых працоўных месцаў.

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 18 сакавіка 1993 года[4]. У снежні 1997 года ў Іране адчынілася пасольства Беларусі, у лютым 2001 года ў Мінску — пасольства Ірана[5]. 10 чэрвеня 2008 года беларускім паслом у Іране прызначылі Віктара Рыбака[6].

2 банкі ў Беларуси маюць іранскі капiтал: Онербанк і Банк гандлёвы капітал.

Зноскі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA