Тыянептын: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
* Вострая рэакцыя на стрэс і посттраўматычныя стрэсавыя разлады
* Вострая рэакцыя на стрэс і посттраўматычныя стрэсавыя разлады
* Неўрастэнія
* Неўрастэнія

== Проціпаказанне ==
Гіперчуллівасць, дзіцячы ўзрост (да 15 гадоў), цяжарнасць, перыяд лактацыі.


== Дазіроўка ==
== Дазіроўка ==

Версія ад 19:04, 29 жніўня 2010

Структурная формула тыянептына
Тыянептын

Тыянептын (англ.: Tianeptine) - атыповы трыцыклічны антыдэпрэсант рэдынамізіўнага (энергізіўнага) дзеяння. Ужываецца ў выглядзе натрыевай солі. Вядомы пад гандлёвай маркай «кааксіл».

Фармакакінетыка

Пасля прыёму ўнутр хутка і цалкам абсарбіруецца ў СКТ, раўнамерна размяркоўваецца ў арганізме. Біядасяжнасць 70-99%. Сувязь з бялкамі плазмы - каля 94%. Лёгка пранікае праз гістагематычныя бар'еры, уключаючы ГЭБ. Метабалізуецца ў печані шляхам бэта-акіслення і N-дэметыліравання. Выводзіцца ныркамі (8% у нязменным выглядзе). T ½ 2,5-3,5 ч. Пры ХПН, а таксама ў пацыентаў старэйшыя за 70 гадоў T ½ павялічваецца на 1 г. Пры пячоначнай недастатковасці фармакакінетыка істотна не змяняецца (нават пры наяўнасці цырозу печані ў хворых на хранічны алкагалізм).

Прызначэнне

  • Дэпрэсіўныя станы нязначнай, сярэдняй і цяжкай ступені цяжкасці (у тым ліку ў пажылых асоб і ў хворых на хранічны алкагалізм ў абстынентны перыяд); трывожна-дэпрэсіўны стан (з саматычными скаргамі)
  • Арганічныя дэпрэсіўныя і трывожныя разлады
  • Вострая рэакцыя на стрэс і посттраўматычныя стрэсавыя разлады
  • Неўрастэнія

Проціпаказанне

Гіперчуллівасць, дзіцячы ўзрост (да 15 гадоў), цяжарнасць, перыяд лактацыі.

Дазіроўка

Унутр, перад ежай, па 12.5 мг 3 разы на дзень. У пацыентаў старэйшых за 70 гадоў і пры выражанай ХПН - па 12.5 мг 2 разы ў суткі. У хворых на хранічны алкагалізм (з цырозам печані або без яго) карэкцыя рэжыму дазіроўкі не патрабуецца.