Вячаслаў Васілевіч Багдановіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: pl:Wiaczesław Bogdanowicz
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{вызнч|1=Вячаслаў Васілевіч БАГДАНОВІЧ}} ([[1878]], [[горад Дзісна|Дзісна]] – [[1939]]?) – беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.
'''Вячаслаў Васілевіч Багдановіч''' ([[1878]], [[горад Дзісна|Дзісна]] – [[1939]]?) – беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.


Сын святара Васілія Багдановіча і брат педагогаў Анатолія і [[Генадзь Багдановіч|Генадзя]] Багдановічаў.
Сын святара Васілія Багдановіча і брат педагогаў Анатолія і [[Генадзь Багдановіч|Генадзя]] Багдановічаў.

Версія ад 22:25, 29 жніўня 2010

Вячаслаў Васілевіч Багдановіч (1878, Дзісна1939?) – беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.

Сын святара Васілія Багдановіча і брат педагогаў Анатолія і Генадзя Багдановічаў.

Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1903). З 6.11.1903 выкладчык біблейскай і царкоўнай гісторыі ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі. З 18.5.1907 інспектар Мінскай, з восені 1907 Літоўскай (Віленскай) духоўных семінарыяў. У 1915 эвакуіраваўся з семінарыяй у Разань. У 1919 вярнуўся ў Вільню, прызначаны рэктарам семінарыі. Удзельнічаў у Памесным Саборы Расійскай (Рускай) праваслаўнай царквы (1917—18) пра які напісаў некалькі спецыяльных артыкулаў і надрукаваў дзённік удзельніка Сабора. Быў адказным рэдактарам «Литовских Епархиальных Ведомостей» з 1919 да 20.10.1922, калі пастановай Віленскай духоўнай кансісторыі выданне было зачынена. У верас. 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы. Захоўваючы вернасць Патрыярху, адмовіўся прыняць аўтакефалію Польскай царквы, за што пастановай архіепіскапа Варшаўскага Георгія звольнены з пасады рэктара семінарыі і рэдактара «Литовских Епархиальных Ведомостей». У кастр. 1922 арыштаваны польскімі ўладамі з архіепіскапам Літоўскім і Віленскім Елеўферыем (Богаяўленскім) і вывезены ў Кракаў. Мітрапалітам Дзіянісіем адлучаны ад Польскай аўтакефальнай царквы. У канцы 1922 абраны ў сенат II Рэчы Паспалітай. Актыўны змагар за правы беларусаў у Польшчы. У 1930 абраны сенатарам на другі тэрмін. Са святаром Лукой Голадам арганізаваў у Вільні адзіны ва ўсёй Польшчы праваслаўны прыход, які падпарадкоўваўся патрыярху Ціхану і служыў у ім псаломшчыкам (1924—36). Пасля дзесяцігадовага існавання Патрыяршая абшчына ў Вільні адміністрацыйнымі ўладамі была разгромлена, а яе храм апячатаны (1936). Выступаючы ў сенаце (1929) паведаміў пра сапраўднае становішча Праваслаўнай царквы, пра гвалт, канфіскацыю маёмасці, нацыянальныя прыцясненні. З 1930 выкладаў у Віленскай рускай гімназіі імя А. Пушкіна і ў жаночым епархіяльным вучылішчы.

Вядомы і як кампазітар, аўтар музыкі да некалькіх рамансаў на словы А.Пшчолкі. Паводле звестак А.Клімовіча, у 1920-я г. Яму прыпісвалася аўтарства раманса «Зорка Венера» на словы М. Багдановіча.

У 1920—30-я г. член Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) у Вільні. Да 28.11.1933 старшыня Царкоўнай праваслаўнай камісіі пры БНК. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускага праваслаўнага аб’яднання ў Вільні, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У 1939 арыштаваны польскай дэфензівай як праціўнік аўтакефаліі. Заключаны ў Віленскую турму, адкуль этапаваны ў Бяроза-Картузскі канцлагер. З наступам Чырвонай арміі ахова лагера ўцякла, і зняволеныя вызваліліся. У верас. 1939 арыштаваны органамі НКВД. Па заяве пракуратуры СССР сярод асуджаных не значыцца. Па прыватных сведчаннях, расстраляны ў Вілейскай турме НКВД неўзабаве пасля арышту.[1]

Зноскі

  1. Маракоў Л. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.