Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Літ
+
Радок 2: Радок 2:
'''Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі''' (псеўданім і крыптанім: К.Душ; К.Д.; 27.3 (паводле іншых звестак 13(26).4.)[[1891]], [[Горад Глыбокае|мяст. Глыбокае]] Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер [[Віцебская вобласць]] — [[25 лютага|25.2.]][[1959]], [[Вільнюс]]) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам [[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]].
'''Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі''' (псеўданім і крыптанім: К.Душ; К.Д.; 27.3 (паводле іншых звестак 13(26).4.)[[1891]], [[Горад Глыбокае|мяст. Глыбокае]] Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер [[Віцебская вобласць]] — [[25 лютага|25.2.]][[1959]], [[Вільнюс]]) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам [[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]].


У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—18 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. З [[1917]] у [[БСГ]]. У [[1918]] працаваў загадчыкам бежанскага аддзела [[Белнацкам]]а. З красавіка [[1919]] ў Вільні. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада [[БНР]] у дзяржавах Балтыі. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку [[1921]] арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у [[Літва|Літоўскую рэспубліку]] ([[Каўнас]]). У 1920—30-х г. працаваў у міністэрствах Літвы. У 1927 скончыў Літоўскі універсітэт (Каўнас).
У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—18 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў [[Беларускі навукова-літаратурны гурток|Беларускага навукова-літаратурнага гуртка]] студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. У [[1917]] ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду ([[БСГ]]), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З'езда беларускіх нацыянальных арганізацый]] (сакавік 1917 г., Мінск), Усерасійскай дэмакратычнай нарады (верасень 1917 г., Петраград) і інш. У [[1918]] працаваў загадчыкам бежанскага аддзела [[Белнацкам]]а. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у [[БПС-Р|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. З красавіка [[1919]] ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня [[ЦБРВГ|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]] (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт [[БТДПВ|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з ініцыятараў стварэння [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіі]]. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада [[БНР]] у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]]. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку [[1921]] арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у [[Літва|Літоўскую рэспубліку]] ([[Каўнас]]). У 1920—30-я г. працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў Літоўскі універсітэт (Каўнас).


Рэдагаваў часопіс «Беларускі сцяг» (1922). Браў удзел у выданні часопіса [[Крывіч (1923)|«Крывіч»]] (1923-26), апрацаваў разам з [[В. Ластоўскі]]м, [[Т. Іваноўскі]]м лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Рэдагаваў часопіс «Беларускі асяродак» (1933). Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.
Выдаваў і рэдагаваў часопісы «Беларускі сцяг» (1922), [[Крывіч (1923)|«Крывіч»]] (1923—26), «Беларускі асяродак» (з 1933). Апрацаваў разам з [[В. Ластоўскі]]м, [[Т. Іваноўскі]]м лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.


Арыштаваны савецкімі ўладамі 2.7.[[1940]]. У жніўні [[1943]] арыштаваны нямецкімі ўладамі за дапамогу яўрэям; зняволены ў лагеры каля Правянішкес.
Арыштаваны савецкімі ўладамі 2.7.[[1940]]. У жніўні [[1943]] арыштаваны нямецкімі ўладамі за дапамогу яўрэям; зняволены ў лагеры каля Правянішкес. У 1944—46 дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта. У снежні 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільні. Зноў арыштаваны ў лютым 1952; асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. Вызвалены ў красавіку 1955. Працаваў у інстытуце «Літбудпраект».

У 1944—46 дацэнт Каўнаскага універсітэта. У снежні 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільні. Зноў арыштаваны ў лютым 1952; асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. Вызвалены ў красавіку 1955. Працаваў у інстытуце «Літбудпраект».


Пахаваны ў Каўнасе.
Пахаваны ў Каўнасе.

Версія ад 16:16, 9 верасня 2010

Файл:Клаўдзій Сцяпанавіч Душэўскі.jpg
Клаўдзій Дуж-Душэўскі

Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (псеўданім і крыптанім: К.Душ; К.Д.; 27.3 (паводле іншых звестак 13(26).4.)1891, мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Віцебская вобласць25.2.1959, Вільнюс) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам бел-чырвона-белага сцяга.

У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—18 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. У 1917 ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік З'езда беларускіх нацыянальных арганізацый (сакавік 1917 г., Мінск), Усерасійскай дэмакратычнай нарады (верасень 1917 г., Петраград) і інш. У 1918 працаваў загадчыкам бежанскага аддзела Белнацкама. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. З красавіка 1919 ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай вайсковай камісіі. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе В. Ластоўскага. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку 1921 арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у Літоўскую рэспубліку (Каўнас). У 1920—30-я г. працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў Літоўскі універсітэт (Каўнас).

Выдаваў і рэдагаваў часопісы «Беларускі сцяг» (1922), «Крывіч» (1923—26), «Беларускі асяродак» (з 1933). Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, Т. Іваноўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.

Арыштаваны савецкімі ўладамі 2.7.1940. У жніўні 1943 арыштаваны нямецкімі ўладамі за дапамогу яўрэям; зняволены ў лагеры каля Правянішкес. У 1944—46 дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта. У снежні 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільні. Зноў арыштаваны ў лютым 1952; асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. Вызвалены ў красавіку 1955. Працаваў у інстытуце «Літбудпраект».

Пахаваны ў Каўнасе.

Літаратура

  • Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн., 1998. – Т. 6. - С. 269-270.
  • Луцкевіч Л. Барацьбіт і будаўнік / Л. Луцкевіч // Літаратура і мастацтва. - 1991. - 3 мая. - С. 13.
  • Луцкевіч Л. Заслужыў пашану нашчадкаў / Л. Луцкевіч // Голас Радзімы. - 1991. - 2 мая. – 18. - С. 4-5.
  • Рудовіч С. Белы, чырвоны, белы… // Звязда. 1992, 25 сак.
  • Рудовіч С. Палітык, асветнік, дойлід / С. Рудовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. Сачанка і інш. – Мн., 1995. – С. 126-129.