Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: en:Mikhail Sholokhov
др робат Дадаем: hy:Միխայիլ Շոլոխով
Радок 56: Радок 56:
[[hr:Mihail Aleksandrovič Šolohov]]
[[hr:Mihail Aleksandrovič Šolohov]]
[[hu:Mihail Alekszandrovics Solohov]]
[[hu:Mihail Alekszandrovics Solohov]]
[[hy:Միխայիլ Շոլոխով]]
[[id:Mikhail Sholokhov]]
[[id:Mikhail Sholokhov]]
[[io:Mihail Aleksandrovich Sholokhov]]
[[io:Mihail Aleksandrovich Sholokhov]]

Версія ад 09:36, 12 верасня 2010

Файл:Sholokhov-1938.jpg
Міхаіл Шолахаў

Міхаі́л Алякса́ндравіч Шо́лахаў (рус.: Михаи́л Алекса́ндрович Шо́лохов; 11 (24) мая 190521 лютага 1984) — рускі савецкі пісьменнік. Акадэмік АН СССР (1939).

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў гімназіі (1913-18). Друкаваўся з 1923. 3 1926 жыў у станіцы Вёшанскай. У Вялікую Айчынную вайну карэспандэнт газеты «Правда».

Творчасць

Першыя зборнікі «Данскія апавяданні» і «Блакітны стан» (абодва 1926) пра грамадзянскую вайну на Доне. У рамане «Ціхі Дон» (кн. 1-2, 1928; кн. 3, 1929-32; кн. 4, 1937-40; Дзяржаўная прэмія СССР 1941; экранізацыі 1930, 1957-58) драматычны лёс данскога казацтва ў гады 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, праблема народа і асобы ў рэвалюцыі. У рамане «Узнятая цаліна» (кн. 1-2, 1932-60; Ленінская прэмія 1960; экранізацыі 1940; серыі 1-3, 1960-61) паказ калектывізацыі адзначаны зададзенасцю ідэалагічных установак. У Вялікую Айчынную вайну выступаў з нарысамі, публіцыстычнымі артыкуламі, апавяданнямі («Навука нянавісці», 1942, і інш.). Падзеям вайны прысвечаны раздзелы рамана «Яны змагаліся за Радзіму» (няскончаны; асобныя главы 1943-44, новы варыянт 1969; экранізацыя 1975). Апавяданне «Лёс чалавека» (1956-57; экранізацыя 1959) пра суровыя выпрабаванні, сілу і нязломнасць духу чалавека. Публіцыстычныя артыкулы і выступленні склалі кнігу «Па наказе душы» (1970).

Узнагароды

Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1967, 1980). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1965 год — «за мастацкую моц і цэльнасцьь эпаса аб данскім казацтве ў пераломны для Расіі час».

Бібліяграфія

  • Собр. соч. Т. 1—8. М, 1980.

Беларускія пераклады

  • Узнятая цаліна» (1934),
  • Ціхі Дон (кн. 1-3, 1936, пер. У. Хадыка),
  • Лёс чалавека (1959, пер. Я. Шарахоўскі),
  • Яны змагаліся за Радзіму (1975, раздзелы з рамана, пер. М. Лужанін).

Літаратура

  • Хватов А.И. Художественный мир Шолохова. М., 1978;
  • Мировое значение творчества Михаила Шолохова. М., 1976;
  • Бирюков Ф.Г. Художественные открытия Михаила Шолохова. М., 1980;
  • Литвинов В. Михаил Шолохов. 3-е изд. М., 1985.