Масаі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Масаі''' — паўкачавы афрыканскі карэнны народ, ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Масаі''' — [[качэўнікі|паўкачавы]] [[Афрыка|афрыканскі]] [[Карэнныя народы|карэнны народ]], які жыве ў [[савана|саване]] на поўдні [[Кенія|Кеніі]] і на поўначы [[Танзанія|Танзаніі]]. Масаі з'яўляюцца, мабыць, адным з самых вядомых плямёнаў [[Усходняя Афрыка|Усходняй Афрыкі]]. Нягледзячы на развіццё сучаснай [[цывілізацыя|цывілізацыі]], яны практычна цалкам захавалі свой традыцыйны лад жыцця.
[[Image:Maasai.jpg|thumb|Мужчына Масаі]] '''Масаі''' — [[качэўнікі|паўкачавы]] [[Афрыка|афрыканскі]] [[Карэнныя народы|карэнны народ]], які жыве ў [[савана|саване]] на поўдні [[Кенія|Кеніі]] і на поўначы [[Танзанія|Танзаніі]]. Масаі з'яўляюцца, мабыць, адным з самых вядомых плямёнаў [[Усходняя Афрыка|Усходняй Афрыкі]]. Нягледзячы на развіццё сучаснай [[цывілізацыя|цывілізацыі]], яны практычна цалкам захавалі свой традыцыйны лад жыцця.


== Колькасць насельніцтва ==
== Колькасць насельніцтва ==

Версія ад 13:16, 12 верасня 2010

Мужчына Масаі

Масаі — паўкачавы афрыканскі карэнны народ, які жыве ў саване на поўдні Кеніі і на поўначы Танзаніі. Масаі з'яўляюцца, мабыць, адным з самых вядомых плямёнаў Усходняй Афрыкі. Нягледзячы на развіццё сучаснай цывілізацыі, яны практычна цалкам захавалі свой традыцыйны лад жыцця.

Колькасць насельніцтва

Масаі налічаюць прыкладна 900 000 чалавек, з/ь іх, па розных адзнаках, 350 000—453 000 жыве ў Кеніі. Праўда, дакладнасць гэтай статыстыкі сумніўная, паколькі перапісы насельніцтва ў гэтым раёне неэфектыўныя.

Гісторыя

Масаі адносяцца да нільскага сямейства моўных груп і, верагодна, мігравалі з даліны Ніла ў Судане ў цэнтральную і паўднёва-заходнюю Кенію ўжо пасля 1500 года разам з прыручанай жывёлай. Хоць іншыя афрыканскія плямёны стваралі цывілізацыі і фарміравалі царствы, масаі ніколі не адыходзілі ад сваёй паўкачавога жыцця. Тэрыторыі, даступныя для вандровак, прыкметна скараціліся ў апошнія гады з-за урбанізацыі, а таксама стварэння нацыянальных запаведнікаў Масаі-Мара і Серэнгеці.

Яшчэ ў XIX стагоддзі Масаі цалкам кантралявалі саваны і цяжка згаджаліся на кампрамісы з еўрапейцамі. Аднак, калі пачала распаўсюджвацца эпідэмія соннай хваробы, пераносчыцай якой з'яўляецца муха-цэцэ, прывяла да значнага паслаблення масаяў.

Культура

Нягледзячы на рэпутацыю масаяў як лютых ваяроў, у цэнтры іх культуры знаходзіцца жывёла. Адно з іх святых вераванняў кажа, што бог дажджу Нгаі даў усю жывёлу народа масаі, і таму ўсе, хто таксама валодае скатом, павінны былі калісьці выкрасці яго ў масаі. Гэта не раз прыводзіла да сур'ёзных канфліктаў з іншымі плямёнамі, калі масаі спрабавалі вярнуць «сваю ўласнасць». Хаціны масаі пабудаваныя з высушанага гною, а пітво каровінай крыві з'яўляецца часткай некаторых іх святых рытуалаў.

Калі ў Кеніі разгарнуўся турызм, масаі не змаглі скарыстацца выгадай свайго кантролю над саванамі. Тыя плямёны, што малі ўладу ахвотна прызналі за масаямі традыцыйнае «валоданне» ўсімі жывёламі і перадалі ім таксама функцыю аховы запаведнікаў, у той час як абмежаваная група менеджэраў з іншых плямёнаў узялі ў свае рукі індустрыю турысцкіх сафары. У выніку, турызм практычна не палепшыў дабрабыт масаяў. І цяпер масаі працягваюць хаатычна «атакаваць» турыстаў, выкленчваючы міласьціну, і ўсё гэтак жа не ўдзельнічаюць у падзеле высокіх прыбыткаў ад сафары. Масаі не дазваляюць сябе вольна фатаграфаваць без поплатка і дбайна ставяцца да перадруку «пірацкіх» фатаграфій.

Традыцыі масаяў выразна рэгламентуе іх жыццё. Дзеці выхоўваюцца па ўзроставых катэгорыях, паміж якімі ўсталяваныя традыцыйныя адносіны. Юнакі і дзяўчаты праходзяць цырымоніі ініцыяцыі. Ажаніцца ў юным узросце катэгарычна забараняецца, перш мужчыны павінны выявіць сябе ў вайне і паляванні. Становячыся яшчэ старэй, чальцы ўзроставай катэгорыі бяруць на сябе кіраванне племем, а найстарэйшая ўзроставая катэгорыя здымае з сябе ўладу і выконвае іншыя функцыі.

У мужчын масаі існуе вялікая колькасць традыцый і цырымоній. Адной з самых знакамітых, мабыць, з'яўляецца «танец скачкоў», які выконваюць юныя ваяры, высока падскокваючы на адным месцы, каб паказаць сваю сілу і спрыт. Да нядаўніх часоў, каб атрымаць права стаць ваяром (моранам) малады масай павінен быў забіць льва. Афіцыйна гэтая практыка больш не ўжываецца, хоць, па некаторых звестках, яна працягвае існаваць у падаленых раёнах Кеніі, у прыватнасці, у правінцыі Масай. Таксама, раней група юнакоў павінна была пабудаваць новую вёску і жыць у ёй на працягу доўгага часу (часта некалькіх гадоў) у якасці аднаго з патрабаванняў для атрымання статусу мужчыны. Гэтая традыцыя знікае з-за недахопу даступнай зямлі.

У адрозненне ад шматлікіх іншых плямёнаў, у масаі жанчыны займаюць важнае месца ў культуры і жыцці племя. Іх лёгка адрозніць па выгаленай галаве, яркай адзежы і каралям. Акрамя таго, для абодвух палоў практыкуецца выдаленне аднаго з ніжніх зубоў і абразанне. Абразанне выконваецца старэйшымі таго жа пола, пры гэтым хлопчыкі абавязаныя перанесці працэдуру без адзінага гуку, а для дзяўчынак такіх патрабаванняў няма. Спробы кенійскага ўрада знішчыць гэтую практыку не прынеслі поспехаў, у асноўным таму, што на абарону абразання ўсталі жанчыны масаі.

Вонкавыя спасылкі