Сосна (возера): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Саснова''', '''Доўжа''' - возера ў Віцебскім раёне [[Віцебская вобласць|Віцебс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:44, 13 верасня 2010

Саснова, Доўжа - возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка ў 12 км ад Віцебска.

Плошча возера складае 1,1 км ², даўжыня 2,64 км, максімальная шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі - 7,53 км. Катлавіна возера складаецца з двух плёсаў, падзеленых востравам. Найбольшыя глыбіні на паўночна-ўсходнім плёсе. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м. Берагі часткова зліваюцца з схіламі катлавіны, на паўднёвым усходзе забалочаныя. Дно возера да глыбінь 3 м пясчанае, глыбей пакрыта глеем і сапрапеллю. Надводная расліннасць займае прыбярэжную паласу да 30 м. Да глыбіні 3,2 м расце рдзест, эладэя, каўшанка.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае некалькі ручаёў. Злучана пратокамі з азёрамі Бутыкі і Круглянскага. На паўночным усходзе выцякае ручай у раку Храпаўлянка. У возеры водзяцца акунь, плотка, краснапёрка, шчупак, лінь, мянтуз, верхаводка, карась. Сустракаецца вугор.

На беразе возера размешчана вёскі Шылы. Уздоўж возера праходзіць аўтадарога Р115 (Віцебск - Гарадок). На беразе возера ўздоўж аўтадарогі зона адпачынку.