Вугаль: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ur:کوئلہ
SieBot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: it:Carbone (roccia)
Радок 110: Радок 110:
[[io:Karbono]]
[[io:Karbono]]
[[is:Kol]]
[[is:Kol]]
[[it:Carbone (minerale)]]
[[it:Carbone (roccia)]]
[[ja:石炭]]
[[ja:石炭]]
[[ko:석탄]]
[[ko:석탄]]

Версія ад 21:27, 15 верасня 2010

Вугаль, цвёрды, гаручы, вуглевадародны выкапень расліннага паходжання. Утвараецца з разлажэння астаткаў вышэйшых раслін. Сярод паліўна-энэргетычных рэсурсаў мае наівялікшыя запасы. Адрозніваюць два віда вугляў: буры і каменны. Падзел вуглей на гэтыя дзве групы умоўны і акрэсліных межаў паміж імі няма. Бурыя вуглі ў адрозніванні ад каменных утрымліваюць адносна мала вугляроду і шмат кіслароду, што абумоўлівае ніжэйшую цеплыню згарання і большуя вільготнасць.

Здабыча вугалю

Сусветныя запасы вугалю складаюць звыш 5 трлн тон. Наівялікшыя месцанараджэнні вугля знаходзяцца ў ЗША (445 млрд. тон), Кітаі (272), Расіі (200), ПАР (130), Германіі (100), Аўстраліі (90), Вялікабрытаніі (50), Канадзе (50), Індыі (29) і Польшчы (25 млрд. тон). Пры бягучым узроўні спажывання вугля (4,5 млрд. тон у год), вядомых на сённяшні дзень запасаў можа хапіць прыкладна на 400 год. У 2004 годзе ў свеце было здабыта 5500 млн.т вугля ( у 2003г. – 4835). Лідэры: Кітай – 1956, ЗША – 1020, Індыя – 397, Аўстралія – 365, Расія – 283, ПАР – 253, Германія – 208, Польшча – 159, Інданэзія – 136, Казахстан – 87, Украіна – 81, Грэцыя – 74, Канада – 67, Чэхія – 64, Калумбія – 53, Турцыя – 48. Наібольш высокае развіццё вуглездабычы ідзе ў Кітаі, ЗША, Інданэзіі і Калумбіі. Прыкладна 10% вугля (500млн.тон) выкарыстоўваецца для вытворчасці каля 400 млн. Тон кокса, нязначную частку для вытворсачці сінтэтычнага вадкага паліва, газа, электродаў, адсарбентаў, карбідаў кальцыя і крэмнія.

Кавалак каменнага вугля

Спажыванне вуглю

Спажыванне вуглю ў млн тон.

Рэгіён 2001 2005 Змены
ЗША 1060 1567 +47,8 %
Заходняя Еўропа 574 463 −19,3 %
Японія 166 202 +21,7 %
Краіны былога СССР 446 436 −2,2 %
Кітай 1383 2757 +99,3 %
Індыя 360 611 +69,7 %
Астатні свет 1274 3518 +20,7 %
АГУЛАМ 5263 7574 +43,9 %

Каменны вугаль

Каменны вугаль – выкапневы гумусавы вугаль больш высокай ступені вуглефікацыі ў параўнанні з бурым вуглем. Па міжнароднай класіфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэння больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадям лятучых болей 9%. Каменны вугаль утрымлівае ў гаручай масе ад 75 да 97% вуглерода. Каменны вугаль распаўсюджаны ў адлажэннях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сістэм. Глыбіня знаходжання каменнага вугля – ад паверхні да 2000 – 2500 метраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых раслін, змяніўшыхся пад уплывам вялікага ціску акружаючых парод зямной кары і параўнальна высокай тэмпературы. З узрастаннем ступені пераўтварэння паслядоўна павялічваецца ўтрыманне вуглерода і адначасова змяньшаецца колькасць кісларода, вадарода, лятучых рэчываў; змяняецца цеплыня згарання, здольнасць спякацца і іншыя ўласцівасці.

Каменны вугаль – гаматная горная парода, утвораная аморфным вуглеродам, аксамітна і смаляна-чорнага колера; бліскучасць каменнага вугля – тлустая, злом ракавісты; цвёрдасць 2-3; удзельная вага 1,25-1,4. Каменны вугаль гарыць яркім полымем, распаўсюджваючы моцны дым і смалісты водар. Апрацоўкай растворам хлорава-каліевай солі і азотнай кіслаты калі-некалі мажна выявіць у каменным вуглі структуру папараці, сілірярыі, лепідэндрона і іншых каменнавугальных раслін. Адрозніваюць – смалісты ці бліскучы - з ракавістым, бліскучым зломам, грубы - з грубазерністым зломам, слаёвы - з сланцаватай асобнасцю, валаконны – з валаконнай структурай і інш. Каменны вугаль утрымлівае ў сярэднім наступныя элементы: 82% вуглярод, 1,5-5,7% вадарод, 1,5-15% кісларод, 0,5-4% сера, да 1,5% азот, 2-45% лятучых рэчывыў; колькасць вадкасці 4-14%, утрыманне залы нязначнае,. Большая ці меншая прысутнасць серы абумоўлена дадаткам сернага калчадана ці іншых серністых мінералаў. Чым больш у каменным вугле вадарода, тым больш атрымліваецца з яго пры награванні без доступа паветра смалістых рэчываў, тым лепш такі каменны вугаль гарыць і тым больш ён прыдатны для атрымання свяцільнага газа, такі, багаты смоламі каменны вугаль называюць тлустым, а бедны гэтымі рэчывамі – худым. Худыя вуглі загараюцца з цяжкасцю, і іх гарэнне можа падтрымлівацца толькі пры моцным прытоку паветра. Пры пракальванні ў зачыненай прасторы тлусты каменны вугаль спякаецца і плавіцца, утвараючы порыстую губчатую масу – кокс, які зусім не ўтрымлівае серы і няшмат Н і О; пры гэтым атрымліваюць газападобны свяцільны газ і вадкі – каменнавугальны варволь.

Каменны вугаль у якім смалістыя рэчывы амаль зусім адсутнічаюць, мае назву антрацыт. Найбольш буйнымі распрацоўваемымі басейнамі каменнага вугля з’яўляецца: Данецкі, Кузнецкі, Пячорскі, Карагандзінскі, Аппалачскі, Пенсільванскі, Верхнесілезскі, Астрава-Карвінскі, Рурскі, Вялікі Хуанэбас, Паўднёва-Уэльскі, Валанс’енскі, Брабантскі. Тры чвэрці агульнасусветных запасаў каменнага вугля прыходзіцца на краіны СНД, ЗША, КНР.

Сусветныя запасы каменнага вугля (прыблізныя дадзеныя)

У 1990-х гадах сусветнае спажыванне каменнага вугля склала 2,3 млрд.тон у год. У адрозненне ад спажывання нафты, спажыванне вугля значна павялічылася не толькі ў развіваючыхся краінах, але і ў прамыслова развітых краінах.

Буры вугаль

Буры вугаль, пераходная форма ад торфу да каменнага вугля. Ад торфу буры вугаль адрознівае большая гаматнасць і меншае ўтрыманне розных раслінных астаткаў, ад каменнага вугля – галоўным чынам афарбоўкай бурымі тонамі(ад кававага да чорнага). Буры вугаль на паветры хутка расколваецца на дробныя кавалкі.

Для бурага вугля ўласціва наяўнасць гумінавых кіслотаў, высокая гіграскапічнасць і вільготнасць. У гаручай масе буры вугаль утрыманне вугляроду 55-78%, вадароду 4-6,5%, кіслароду 15-30%; вышэйшай цеплынёй гарэння рабочай масы бязпопельнага вугля меней 23,88 МДж (5700 ккал/кг); выхад першаснай смалы 5-20% і болей; утрыманне лятучых рэчываў у залежнасці ад петраграфічнага склада вугля важыцца ад 65 да 40%. Па генетычным прыкметам буры вугаль дзеляць на шчыльныя і зямлістыя разнастайнасці, уключаюцы да астатніх і лігніты, уяўляючыя сабой асобны гатунак пераўтварэння і захавання абломкаў з драўлянай структурай. Акрамя структурных адрозненняў, улічваецца неаднолькавае ўтрыманне вільгаці кісларода, лятучых рэчываў і першаснай смалы. Па беларускай класіфікацыі буры вугаль дзеліцца на тры тэхналагічныя групы: Б1 с вільгаццю звыш 40%, Б2 – 30-40% і Б3 – менш 30%.

Наібольш буйныя месцанараджэнні бурага вугля характэрны для мезазойскага і кайназойскага ўзроста; буры вугаль утварае як невялікія праслойкі, так і буйныя пласты – да 100-120 метраў. Буры вугаль выкарыстоўваецца як энергетычнае паліва і хімічная сыравіна для атрымання вадкага паліва і розных сінтэтычных рэчываў, газа і ўгнаенняў. Галоўныя месцы здабычы бурага вугля размешчаны ў Расіі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Аўстраліі.

Гл. таксама: Буры вугаль – асобны артыкул.