Дзяды: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: lt:Ilgės
Радок 21: Радок 21:
[[en:Dziady]]
[[en:Dziady]]
[[es:Dziady]]
[[es:Dziady]]
[[lt:Ilgės]]
[[pl:Dziady (zwyczaj)]]
[[pl:Dziady (zwyczaj)]]
[[ru:Деды]]
[[ru:Деды]]

Версія ад 18:49, 18 верасня 2010

Дзяды — свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў ("дзядоў"). У славянскай міфалогіі "дзядамі" таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя — Восеньскія Дзяды (3мітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, 3мітраўскія Дзяды і інш.). У цэнтры абраду — вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў.

У гэты дзень усе хатнія мыліся ў лазні і пакідалі крыху вады і венік для Дзядоў. Не шкадуючы прыпасаў, гатавалі вячэру. Продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым і павесяліць, іначай, як лічылася, яны нашлюць неўраджай і розныя няшчасці. У некаторых мясцінах на рытуал запрашалі гасцей (звычайна сваякоў, суседзяў, а часам і жабракоў). Перад тым як сесці вячэраць, гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчынялі вокны і дзверы і клікалі па імёнах продкаў.

У розных мясцінах на стол ставілі розную колькасць страў — дзе цотную, дзе няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць), але, нягледзячы на гэта, у некаторых вёсках дазвалялася з'есці толькі тры стравы і выпіць тры чаркі. Сярод страў былі варанае і смажанае мяса, бліны, клёцкі, кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі або рыбай, верашчака з каўбасой ды інш. На стол ставілі так званыя Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу. У час вячэры гаварылі толькі пра продкаў, успаміналі іх учынкі, парады. На Дзісеншчыне выпісвалі з сямейнай хронікі памерлых і ўпісвалі нованароджаных. Пасля вячэры гаспадар казаў: "Святыя Дзяды, вы сюды прыляцелі, пілі, елі, ляціце ж цяпер да сябе!" У многіх мясцінах на стале пакідалі рэшткі страў, бо лічылася, што душы продкаў будуць частавацца яшчэ да раніцы. Часам пасля вячэры весялілі Дзядоў. Былі песні, пляскі, маскарады. Пасля заканчэння вячэры свечку тушылі хлебнай скарынкай або блінам. Iснавала прыкмета: калі дым пойдзе ўверх - добра, а калі нахілена, асабліва ў бок дзвярэй, то ў сям'і нехта памрэ. Паводле павер'я, калі не спаць ноч пасля Дзедавай вячэры, то можна ўбачыць Дзядоў.

У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могільнікі — робяць прыклады (нарубы, церамкі, каменныя пліты), абкладаюць магілы дзірваном, камянямі, ставяць крыжы. Пасля на магілах пакідаюць пачастунак. Часта ў гонар кожнага памерлага запальвалі асобнае вогнішча. 3 дому з печы прыносілі гарачыя вуголлі, якія насыпалі на магілы, а гаршкі разбівалі ўшчэнт.

Стаўроўскія Дзяды

У літаратуры сустракаецца тры меркаванні адносна часу адзначэння Стаўроўскіх Дзядоў і розныя іх назвы -- Траецкія (перад святам Тройцы, Сёмухай), Уздвіжанскія Дзяды (перад святам Уздвіжання), а таксама атаясненне з Дзмітрыеўскай суботай (т.б. і з восеньскімі, галоўнымі Дзядамі).

Літаратура

  • Дучыц Л. Дзяды // Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік / С.Санько [і інш]; склад. І.Клімковіч. - 2-е выд., дап. - Мн.: Беларусь, 2006. - 599с.: іл.