Беавульф: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: id:Beowulf
Радок 79: Радок 79:
[[hr:Beowulf]]
[[hr:Beowulf]]
[[hu:Beowulf]]
[[hu:Beowulf]]
[[id:Beowulf]]
[[io:Beowulf]]
[[io:Beowulf]]
[[is:Bjólfskviða]]
[[is:Bjólfskviða]]

Версія ад 19:44, 20 верасня 2010

Першая старонка рукапісу «Беавульфа»

«Беавульф» (англ.: Beowulf) — стараанглійская эпічная паэма з 3182 радкоў, напісаная алітэраваным вершам на стараанглійскай мове.

Назва паэмы, «Беавульф», з'яўляецца ўмоўнай, бо ў рукапісе тэкст не мае загалоўку. Адзначаецца[1], што ў стараанглійскай мове спалучэнне літар eo чыталася як дыфтонг [eo] ці [eʊ].

Датаванне

Магчымая дата стварэння паэмы строга абмежаваная знізу пачаткам 6 стагоддзя (час згаданай у тэксце гібелі конунга Хігелака), а зверху — першаю чвэрцю 11 стагоддзя (не пазней гэтага часу быў створаны вядомы нам манускрыпт паэмы). У гэтых, даволі шырокіх, рамках на карысць кожнага стагоддзя выказваліся пэўныя аргументы. Калі распаўсюджанае датаванне паэмы 8 стагоддзем слушнае, то найбольш верагоднае месца яе стварэння — Нартумбрыя ці Мерсія.

Рукапіс

Адзіны рукапіс паэмы, які дайшоў да нас, датуецца прыблізна 1000 годам і створаны, відавочна, двума перапісчыкамі. Разам з рукапісам паэмы Юдыт і некалькімі празаічнымі тэкстамі ён уваходзіць у гэтак званы кодэкс Cotton Vitellius A. xv, які захоўваецца зараз у Брытанскай бібліятэцы. У 1731 годзе рукапіс, які захоўваўся тады ў Котанавай бібліятэцы, быў значна пашкожданы пажарам. У 1786 годзе ісландскі даследчык Грымур Ёнсан Торкелін перапісаў тэкст паэмы і замовіў яшчэ адну копію перапісчыку. З таго часу рукапіс паэмы быў дадаткова разбураны (працягвалі абсыпацца пашкоджаныя агнём часткі аркушаў), таму сёння копіі Торкеліна з'яўляюцца важнаю дадатковаю крыніцаю тэксту паэмы.

Гісторыя пра Беавульфа

Паэма апісвае ўчынкі геацкага героя Беавульфа (ягонае імя перакладаецца, верагодна, як «пчаліны воўк», г.зн. «мядзведзь»).

Пачынаецца паэма з таго, як дацкі конунг Хродгар загадаў збудаваць вялікі харом Хэарат для баляванняў. Шум весялосці, музыка і песьні ў палацы раз'юшылі Грэндэля, пачварнага людажэра, які жыў непадалёк. Грэндэль пачынае нападаць на Хэарат, пажыраючы воінаў. Даны ня могуць зладзіць з пачвараю ды пакідаюць палац. Пачуўшы пра гэта, малады Беавульф, пляменнік геацкага конунга Хігелака, прыходзіць са сваімі воінамі на дапамогу данам. Ён абяцае адолець Грэндэля голымі рукамі, і гэта аказваецца шчасліваю здагадкаю, бо той заварожаны супраць зброі. Беавульф адрывае людажэру руку, і той ледзьве збягае прэч. Радасць данаў з нагоды гэтае перамогі аказваецца заўчаснай: Грэндэлева жудасная маці прыходзіць помсціць за сына і забівае аднога з райцаў конунга. Малады герой згаджаецца спусціцца ў падводны дом пачвараў, і там забівае маці Грэндэля. Там жа ён знаходзіць памёрлага ад раны Грэндэля, і забірае з сабою ягоную галаву.

Шчодра адораны Хродгарам, Беавульф вяртаецца на радзіму і праз пэўны час робіцца конунгам свайго народу. Праз шмат гадоў, у часы Беавульфавай старасці, нейкі неразумны вор выкрадае залатую чашу са скарбніцы магутнага цмока. Раз'юшаны цмок пачынае знішчаць усё вакол, і Бэавульф разам са сваімі воінамі выходзіць біцца з ім. Толькі адзін з дружыннікаў, Віглаф, аказваецца дастаткова стойкім, каб разам з гаспадарам выйсці супраць цмока. Разам два воіны забіваюць пачвару, але Бэавульф і сам памірае ад ранаў. Ягоная смерць прадвяшчае заняпад геатаў.

Беавульф у сусветнае культуры

Пераклады

Першы пераклад паэмы (на лацінскую мову) быў выкананы Торкелінам. На англійскую мову паэма перакладалася ня менш як сотню разоў, у тым ліку Шэймасам Хіні. Па-беларуску невялікія ўрыўкі выходзілі ў часопісе «Наша Вера», №46; пазней некалькі першых раздзелаў паэмы друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў», №38 (у абодвух выпадках пад загалоўкам «Бэўвульф»).

У навейшай літаратуры

У кінематографе

Спасылкі

Зноскі

Зноскі

  1. Peter S. Baker. Introduction to Old English (Oxford: Blackwell, 2003)