Янка (прыток Дзісны): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
др кат. рака не з'яўляецца нейкай часткай Зах.Дзвіны
(Няма розніцы)

Версія ад 12:17, 23 верасня 2010

Янка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзісна.

Працякае ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах. Даўжыня 48 км. Плошча вадазбору 564 км². Выцякае з Багданаўскага возера на поўдзень, за 0,5 км на паўднёвы захад ад в. Багданова Браслаўскага раёна, цячэ праз возера Янка, у межах паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны па лясной забалочанай мясцовасці, вусце на ўсходняй ускраіне г. п. Шаркаўшчына. Асноўныя прыток – Калужанка (злева). Даліна трапецападобная (шырыня 100–350 м), у верхнім цячэнні невыразная. Пойма ў верхнім цячэнні вузкая, перарывістая, ніжэй пераважна двухбаковая (шырыня 50–100 м), у нізоўі амаль адсутнічае. Рэчышча ўверх ад вусця на працягу 39 км каналізаванае.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н.А. Дзісько і інш. – Мн., 1994. – 222 с.