Арабскі алфавіт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: pnb:عربی الفابٹ
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ga:Aibítir Arabach
Радок 138: Радок 138:
[[fi:Arabialainen kirjaimisto]]
[[fi:Arabialainen kirjaimisto]]
[[fr:Alphabet arabe]]
[[fr:Alphabet arabe]]
[[ga:Aibítir Arabach]]
[[gan:阿拉伯字母]]
[[gan:阿拉伯字母]]
[[gd:Aibidil Arabach]]
[[gd:Aibidil Arabach]]

Версія ад 22:43, 25 верасня 2010

Ара́бскі алфавіт, арабскае пісьмо, ара́біца — алфавіт, які выкарыстоўваецца для запісу арабскай мовы і (з пэўнымі мадыфікацыямі) некаторых іншых моў, напрыклад персідскай, некаторых цюркскіх моў. Ён складаецца з 28 літар і выкарыстоўваецца для пісьма справа налева.

Словы пішуцца так:

  • спачатку пішуць часткі літар, што не патрабуюць адрыву пісьмовай прылады ад паперы;
  • затым, дадаюць тыя часткі літар, што патрабуюць адрыву пісьмовай прылады: вертыкальныя рыскі літар (ك ,ط ,ظ), і кропкі, якія існуюць ў многіх літарах;
  • калі патрэбна, расстаўляюць дапаможныя значкі (агласоўкі (харакаты))

Арабскі алфавіт паходзіць ад фінікійскага алфавіта. У яго уваходзяць усе літары фінікійскага алфавіту з дадаткам літар для спецыфічных арабскіх гукаў — са, ха, заль, дад, за, гайн.

Зычныя

Кожная з 28 літар, акрамя літары аліф, пазначае адзін зычны гук. Напісанне літар змяняецца ў залежнасці ад яе размяшчэння ўнутры слова. Усе літары аднаго слова пішуцца злучна, акрамя літар (аліф, даль, заль, ра, зай, ваў), яны не злучаюцца з наступнай літарай.

на прыканцы слова у сярэдзіне слова на пачатку слова ізалявана назва МФА
аліф
ба [b]
та [t]
са [θ]
джым [ʤ], [g]
х̣а [ħ]
х̮а [x]
даль [d]
заль [ð]
ра [r]
зай [z]
сін [s]
шын [ʃ]
с̣ад [sˁ]
ﺿ д̣ад [dˁ], [ðˤ]
т̣а [tˁ]
з̣а [zˁ], [ðˁ]
‘айн [ʕ]
гайн [ɣ]
фа [f]
к̣аф [q]
кяф [k]
лям [l]
мім [m]
нун [n]
ха [h]
ваў [w]
йа [j]