Мексіканская кухня: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др дадатак |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
З першых страў вядомы суп з [[тарцілья|тарцільі]] (sopa a tortilla) — даволі востры прадукт. У курыны булён дадаюць абсмажаныя ў кукурузным [[алей|алеі]] цыбулю і часнык, ачышчаныя ад скуры і семак, дробна нарэзаныя памідоры, чорны перац, кумін, кінзу і востры перац чылі. Сумесь трымаюць на агні паўгадзіны, а затым падаюць у глыбокую місу з драным сырам і смажанымі палоскамі тарцілья шырынёй каля 1 см. У супе тарцільяс разбухаюць і напітваюцца пякучай вільгаццю булёну. |

Сярод мясных страў першае месца займае [[фахіта]] (Fajita) — абсмажаная на [[грыль|грылі]] [[ялавічына]]. |
Сярод мясных страў першае месца займае [[фахіта]] (Fajita) — абсмажаная на [[грыль|грылі]] [[ялавічына]]. |
||
З [[гарнір]]аў найбольш распаўсюджаныя рыс і фасоля. Характэрныя спецыі: кінза, перцы [[серана]] (Serrano) і [[халапенья]] (Jalapeno). Спецыфіку стравам мексіканскай кухні надае і соус [[сальса, соус|сальса]]. |
|||
Знакаміты мексіканскі алкагольны напой — [[тэкіла]]. |
|||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
Версія ад 14:15, 2 кастрычніка 2010
Мексіканская кухня — кухня, што паходзіць з Мексікі. Атрымала вядомасць у свеце з-за мнагастайнасці яе водараў, маляўнічага ўпрыгожвання, і вялікай колькасці спецый і інгрэдыентаў, шматлікія з якіх родныя для краіны. Уяўляе сабой сінтэз ацтэкскіх і іспанскіх кулінарных традыцый.
Бадай што асноўная страва мексіканскай кухні — тарцільяс (Tortillas) (кукурузны лаваш) з прыправамі, першае месца сярод якіх займае перац чылі — «візітная картка» гэтай кухні. З тарцільяс вырабляюць разнастайныя рулецікі: бурыта (мясны піражок), энчылада (з сырам і памідорамі), чымічанга (курыца, мяса, фасоля загорнутыя у ляпёшку і палітыя сырам).
З першых страў вядомы суп з тарцільі (sopa a tortilla) — даволі востры прадукт. У курыны булён дадаюць абсмажаныя ў кукурузным алеі цыбулю і часнык, ачышчаныя ад скуры і семак, дробна нарэзаныя памідоры, чорны перац, кумін, кінзу і востры перац чылі. Сумесь трымаюць на агні паўгадзіны, а затым падаюць у глыбокую місу з драным сырам і смажанымі палоскамі тарцілья шырынёй каля 1 см. У супе тарцільяс разбухаюць і напітваюцца пякучай вільгаццю булёну.
Сярод мясных страў першае месца займае фахіта (Fajita) — абсмажаная на грылі ялавічына.
З гарніраў найбольш распаўсюджаныя рыс і фасоля. Характэрныя спецыі: кінза, перцы серана (Serrano) і халапенья (Jalapeno). Спецыфіку стравам мексіканскай кухні надае і соус сальса.
Знакаміты мексіканскі алкагольны напой — тэкіла.
Гл. таксама
Мексіканская кухня на Вікісховішчы |