Плошча Незалежнасці (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Плошча Незалежнасці''' — цэнтральная і найбуйнейшая плошча Мінск...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:
[[Катэгорыя:Плошчы Мінска]]
[[Катэгорыя:Плошчы Мінска]]


[[pl:Plac Niepodległości w Mińsku]]
[[ru:Площадь Независимости (Минск)]]
[[ru:Площадь Независимости (Минск)]]
[[uk:Площа Незалежності (Мінськ)]]

Версія ад 11:10, 7 кастрычніка 2010

Плошча Незалежнасці — цэнтральная і найбуйнейшая плошча Мінска.

На плошчы размешчаны будынка Дома Урада, Мінгарвыканкама, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, гасцініцы «Мінск», Галоўпаштамта, кіравання метрапалітэна, а таксама Чырвоны касцёл і помнік У. І. Леніну. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы гандлёвы цэнтр "Сталіца" і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.

На плошчы размяшчаецца выхад станцыі метро «Плошча Леніна».

Гісторыя

Плошча спачатку забудоўвацца ў пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя па праекту архітэктара І. Р. Лангбарда як галоўная плошча сталіцы і першапачаткова насіла імя Леніна. На ёй быў пабудаваны Дом Урада БССР і ўсталяваны помнік Леніну. З 1934 г. на плошчы праводзіліся парады Чырвонай арміі.

Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі помнік быў знішчаны (адноўлены ў 1945 г.). Дом Урада і Чырвоны касцёл апынуліся сярод нямногіх будынкаў Мінска даваеннай забудовы, не разбураных падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля вайны плошчу Леніна забудоўвалася па новым генеральным плане Мінска. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы - праспект Сталіна (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да Цэнтральнай плошчы, на ёй з 50-х гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі. У 60-х гадах плошча Леніна стала ўяўляць сабой прастакутнік памерамі 450 × 160 м, вакол плошчы было арганізавана кругавы рух аўтатранспарту. На плошчы размяшчаліся аўтастаянка і сквер. З 1984 г., з пачаткам будаўніцтва на Кастрычніцкай плошчы Палаца Рэспублікі, плошча Леніна зноў стала месцам правядзення дэманстрацый.

У 1991 г. плошча пачала называцца плошчай Незалежнасці. У 2002-2006 гг. плошча была рэканструявана. Рух аўтатранспарту было спрямлено, пад зямлёй былі пабудаваны гандлёвы цэнтр "Сталіца" і паркінг. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са святломузычным фантанам.