Абруцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Абруца''' (іт. Abruzzo) - вобласць у Італіі з насельніцтвам 1280 тыс. чалавек (2008), што скл...'
(Няма розніцы)

Версія ад 07:33, 14 кастрычніка 2010

Абруца (іт. Abruzzo) - вобласць у Італіі з насельніцтвам 1280 тыс. чалавек (2008), што складае 2,2% ад насельніцтва краіны. Рэгіён займае 14-е месца па колькасці жыхароў.

Геаграфія

Рэгіён Абруца знаходзіцца ў сярэдняй частцы Апенінскага паўвострава на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора прыкладна ў 100 км на ўсход ад Рыма. Плошча рэгіёну складае 10794 км ² (13-е месца ў Італіі), дзве траціны тэрыторыі занята гарамі. Самыя высокія кропкі Абруца - Корна-Грандэ (Corno Grande) (2914 м) і Монтэ-Амара (Monte Amaro) (2795 м).