Ціхаходкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Image:Hypsibiusdujardini.jpg|thumb|]]
'''Ціхаходкі''' (''Tardigrada'') — тып мікраскапічных бесхрыбтовых, блізкіх да [[членістаногія|членістаногіх]]. Экстрэмафілы.
'''Ціхаходкі''' (''Tardigrada'') — тып мікраскапічных бесхрыбтовых, блізкіх да [[членістаногія|членістаногіх]]. Экстрэмафілы.



Версія ад 14:01, 15 кастрычніка 2010

Ціхаходкі (Tardigrada) — тып мікраскапічных бесхрыбтовых, блізкіх да членістаногіх. Экстрэмафілы.

Упершыню гэта жывёла была апісана ў 1773 г. нямецкім пастарам І. А. Гецэ як kleiner Wasserbär (маленькі вадзяны мядзведзь). У 1777 г. італьянскі вучоны Ладзара Спаланцані даў ім назву il tardigrado, ціхаходкі, латынізаванай формай з'яўляецца назва Tardigrada (з 1840 г.)

Цягавітасць

Ціхаходкі прыцягнулі ўвагу ўжо першых даследчыкаў сваёй дзіўнай цягавітасцю. Пры надыходзе неспрыяльных умоў яны здольныя на гады уваходзіць у стан анабіёзу; а пры наступе спрыяльных умоў даволі хутка ажываць. Выжываюць ціхаходкі ў асноўным за кошт т. зв. ангідрабіёза, высушвання. Пры высыханні яны ўцягваюць у цела канечнасці, памяншаюцца ў аб'ёме і прымаюць форму бочачкі. Паверхня пакрываецца васковай абалонкай, якая перашкаджае выпарэнню. Пры анабіёзе іх метабалізм падае да 0,01%, а ўтрыманне вады здольна даходзіць да 1% ад нармальнага.