Нацыянал-сацыялізм: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: vi:Chủ nghĩa Quốc xã |
др робат Дадаем: sco:Nazism |
||
Радок 70: | Радок 70: | ||
[[ru:Национал-социализм]] |
[[ru:Национал-социализм]] |
||
[[scn:Nazzismu]] |
[[scn:Nazzismu]] |
||
[[sco:Nazism]] |
|||
[[sh:Nacionalsocijalizam]] |
[[sh:Nacionalsocijalizam]] |
||
[[simple:Nazism]] |
[[simple:Nazism]] |
Версія ад 09:36, 17 кастрычніка 2010
Нацы́зм — скарочаная назва нацыянал-сацыялізму, эканамічнай і палітычнай дактрыны Трэцяга Рэйха. Слова «нацызм» утварылася ад скарачэньня «нацы» (Nazi, скарачэньне ад нямецкага: Nationalsozialist), якім у Германіі звалі нацыянал-сацыялістаў па аналогіі з «соцы» — сацыял-дэмакратамі.
Нацызм мае шмат агульнага з фашызмам і звычайна класифікуецца як адна з яго разнавіднасцяў; фашызм выкарыстоўваецца для пазначэння шырокага спектру палітычных рухаў, што існавалі ў розных краінах, у той час як тэрмін «нацызм» ужываюць толькі ў сувязі з нацысцкай партыяй і Трэцім Рэйхам.
У сучаснай Германіі нацызм забаронены, аднак у свеце па-ранейшаму знаходзяцца прыхільнікі нацысцкай ідэалогіі; мноства неанацысцкіх арганізацый працягвае дзейнічаць як у Германіі, так і па ўсім свеце.
Галоўныя элемэнты нацысцкай ідэалогіі
- Расізм, сацыяльны дарвінізм, яўгеніка, нардыцызм, расавая гігіена.
- Збольшага як следства гэтага — антысемітызм.
- Антымарксізм, антыкамунізм, антыбальшавізм, непрыняцце дэмакратыі.
- Таталітарызм, прынцып правадыра.
- Ідэя і палітыка пашырэння «жыццёвай прасторы», галоўнай чынам шляхам ваеннай экспансіі (Lebensraumpolitik).