Заходняя Віргінія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Заходняя Вірджынія''' (анг. West Virginia) — штат на паўднёвым усходзе ЗША, адзін з та...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:27, 18 кастрычніка 2010

Заходняя Вірджынія (анг. West Virginia) — штат на паўднёвым усходзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў (адзіны штат дадзенай групы, які не мае выхаду да Атлантычнага акіяну). Насельніцтва ў 2003 г. склала 1,810 млн чалавек (у 2000 г. яно складала 1,808 млн. - 37-е месца ў ЗША). Сталіца і найбуйнейшы горад - Чарлстон. Іншыя буйныя гарады - Хантынгтон, Уілінг і Моргантаўн.

Афіцыйная мянушка - «Горны штат» (Mountain State). Дэвіз Montani Semper liberi («Горы заўсёды вольныя»).


Эканоміка

У штаце маюцца значныя запасы вугалю, прыроднага газу, нафты, солі і іншых карысных выкапняў, што вызначае яго развіццё. Развіта хімічная прамысловасць, заснаваная на перапрацоўцы карысных выкапняў. Добра развіта сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вырошчванне яблыкаў, персікаў, кукурузы, тытуню). Аднак колькасць ферм у апошні час скарачаецца. Значнае месца ў эканоміцы гуляе турызм.