Ігар Іванавіч Шаўчук: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 12:37, 9 лістапада 2010

Шаўчук Ігар Іванавіч (21 жніўня 1959 года. Горад Брэст. Беларусь) - доктар гістарычных навук, дацэнт, прафесар кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Нарадзіўся у сям'і служачых. Скончыў гістарычны факультэт Цвярскога (Калінінскага) універсітэта (РФ) у 1981г. Пасля заканчэння працаваў выкладчыкам прафтэхвучылішча, служыў у Савецкай Арміі (1981-1983гг.). 1983-1985гг. - інспектар Брэсцкай мытні. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАНБ (1985-1988гг.), дзе працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. З 1991г. - старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Брэсцкага дзяржпедінстытута. У 1992-1999гг. загадваў кафедрай гісторыі славянскіх народаў, знаходзіўся ў дактарантуры Інстытута гісторыі НАНБ (1999-2002гг.). З 2002г. - дацэнт згаданай кафедры, з 2010г. - прафесар кафедры. Кандыдацкую дысертацыю на тэму "Развіццё гістарычнай навукі ў БССР (1970-я гады)" абараніў у 1989г. ШАЎЧУК Ігар Іванавіч выканаў і абараніў у ІГ НАНБ дысертацыю "Кадры гуманітарных навук БССР: станаўленне, фарміраванне, развіццё (20–30-я гады ХХ ст.)". Вучоная ступень доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 – айчынная гісторыя прысуджана 05.05.2010 за: выяўленне двух напрамкаў у падрыхтоўцы кадраў гуманітарных навук у БССР у 20–30-я гады ХХ ст. – у працэсе арганізацыі сістэмы вышэйшай гуманітарнай адукацыі і ў дзейнасці супрацоўнікаў навукова-даследчых структур Інбелкульта (пазней Акадэміі навук рэспублікі), што абумовіла ў абставінах будаўніцтва новага грамадства і недахопу спецыялістаў з'яўленне факультэтаў грамадскіх навук, педагагічных і выключна гуманітарных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў у 1930-я гады; доказ, што вызначальнай тэндэнцыяй у падрыхтоўцы гуманітарных кадраў праз вышэйшыя навучальныя ўстановы стала забеспячэнне перавагі сярод студэнцтва выхадцаў з рабочых і сялян – абаронцаў і прапагандыстаў сацыялістычных ідэй, павелічэнне сярод іх долі беларусаў і абмежаванне ўздзеяння на навучэнцаў з боку выкладчыцкага корпусу, выхаванага ў дарэвалюцыйныя часы; раскрыццё трансфармацыі зместу вучэбных праграм, якія павінны былі адпавядаць палажэнням марксісцкай тэорыі (павышэнне адказнасці за веданне марксісцкага мінімуму, валоданне метадам класавага падыходу пры вывучэнні грамадства), высвятленне форм і метадаў навучання, сутнасці лявацкіх падыходаў да арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў вышэйшай школе (павелічэнне колькасці групавых, семінарскіх, лабараторных заняткаў за кошт скарачэння лекцыйных гадзін, мінімізацыя наступстваў індывідуальнага падыходу і асабістага ўздзеяння выкладчыкаў на студэнтаў і інш.), а таксама працэсу ліквідацыі гэтых перагібаў у 1930-я гады; абгрунтаванне ролі аспірантуры (пачала дзейнічаць з 1925 г.) у падрыхтоўцы кадраў гуманітарнага профілю ў навукова-даследчых цэнтрах і вышэйшых навучальных установах, што дало магчымасць павялічыць колькасць спецыялістаў у даваенныя часы і сфарміраваць кантынгент вучоных з ліку мясцовага насельніцтва, якія сталі асновай гуманітарнай супольнасці ў пасляваенныя гады; вызначэнне прычын стварэння сістэмы атэстацыі кадраў (неабходнасць увядзення кваліфікацыйнай градацыі ва ўмовах павелічэння колькасці навукоўцаў, укараненне матэрыяльна-эканамічных стымулаў) і яе структуры, якая ўжо ў 30-я гг. ХХ ст прадугледжвала іерархію вучоных ступеняў (кандыдат, доктар навук) і вучоных званняў (прафесар, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік), што спрыяла статуснаму падзелу навукова-даследчай і навукова-педагагічнай дзейнасці; выснову, што негледзячы на дэфармацыі грамадска-палітычнага жыцця і рэпрэсіі, якія закранулі значную частку інтэлігенцыі гуманітарнага профілю ў 1930-я гады, беларускімі спецыялістамі былі створаны даследаванні ў галіне філалогіі, гісторыі, філасофіі, якія сталі каштоўным здабыткам гуманітарных навук і вышэйшай школы. Вучонае званне дацэнта нададзена ў 1994 годзе. Аўтар больш 60 навуковых, навукова-метадычных і навукова-папулярных публікацый. Даследуе праблемы гісторыі гістарычнай навукі, станаўлення і развіцця гуманітарных навук у Беларусі ў ХХ ст.