Акварэль: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zorrobot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: nn:Akvarell
EmausBot (размовы | уклад)
Радок 51: Радок 51:
[[ru:Акварель]]
[[ru:Акварель]]
[[sh:Akvarel]]
[[sh:Akvarel]]
[[si:සිතුවම් ඉතිහාසය]]
[[simple:Watercolour]]
[[simple:Watercolour]]
[[sk:Akvarel]]
[[sk:Akvarel]]

Версія ад 13:08, 12 лістапада 2010

Акварэль (фр.: Aquarelle — вадзяністая; італ.: acquarello) — тэхніка жывапісу ў якой выкарыстоўваюца спецыяльныя акварэльныя фарбы, якія пры распушчанні ў вадзе ствараюць празрыстую завісь тонкага пігменту і праз гэта дазвалююць стварыць эфект лёгкасці, празрыстасці і тонкасці колеравых пераходаў. Акварэль сумяшчае асаблівасці жывапісу (багацце тону, будова формы і прасторы колерам) і графікі (актыўная роль бумагі ў будове выявы, адсутнасць спецыфічнай рэльефнасці мазка, характэрнага для жывапіснай паверхні).[1]

У Беларусі

Ёсць меркаванне, што на тэрыторыі Беларусі акварэль выкарыстоўвалася з 15 ст. у мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу, у 17–18 ст. – для расфарбоўкі гравюр (напр., ілюстрацыі да «Брашна духоўнага», 1639, Куцеінская друкарня). З 18 ст. набылі шырокую вядомасць акварэльныя выявы помнікаў беларускага дойлідства, выкананыя Ф. Смуглевічам, М. Львовым, М. Івановым. У 19 – пач. 20 ст. у тэхніцы акварэлі малявалі жанравыя сцэны і пейзажы Л. Альпяровіч, С. Богуш-Сестранцэвіч, Г. Вейсенгоф, Я. Домель, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), М. Кулеша, Н. Орда, Ю. Пешка, Ф. Рушчыц. У 1920-1930-я акварэль актыўна выкарыстоўвалі А. Астаповіч. В. Волкаў, У. Кудрэвіч, М. Лебедзева, Л. Леятман, М. Малевіч, М. Сяўрук, М. Філіповіч і інш. У гады Вялікай Айчыннай вайны сродкі акварэлі вельмі шырока выкарыстоўвалі мастакі, якія малявалі карыкатуры і плакаты. У 1950-1960-я значна пашырыліся выяўленчыя прыёмы, тэхніка акварэлі, а з гэтым уславіліся творы В. Цвіркі, У. Стэльмашонка, Л. Марчанкі, А. Паслядовіч, В. Паўлаўца, Т. Вашчанкі, I. Пратасені і іншых.[2]

Зноскі

  1. Популярная художественная энциклопедия. Т. 1. «Советская энциклопедия». — М. 1986. С. 21. — У асобных выпадках творы, якія створаныя ў тэхніцы акварэлі наогул адносяць да графікі — не выпадкова ў прафесійным асяроддзі прынята гаварыць: «рысаваць акварэллю».
  2. Герасіменя В. ...

Шаблон:Літ