Юрый Радзівіл (1556—1600): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: fr:Jerzy Radziwiłł
MystBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: it:Jerzy Radziwiłł (1556-1600)
Радок 15: Радок 15:
[[en:Jerzy Radziwiłł (1556–1600)]]
[[en:Jerzy Radziwiłł (1556–1600)]]
[[fr:Jerzy Radziwiłł]]
[[fr:Jerzy Radziwiłł]]
[[it:Jerzy Radziwiłł (1556-1600)]]
[[ja:イェジ・ラジヴィウ (枢機卿)]]
[[ja:イェジ・ラジヴィウ (枢機卿)]]
[[lt:Jurgis Radvila]]
[[lt:Jurgis Radvila]]

Версія ад 00:09, 13 лістапада 2010

Біскуп Юрый Радзівіл

Шаблон:Вызнч (Шаблон:Вызн2; 31.5.1556, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільні23.1.1600), царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Сын Мікалая Радзівіла ("Чорнага").

Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце (да 1572); вывучаў філасофію і тэалогію ў Рымскім калегіуме (1575-76). У дзяцінстве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, у 1576 перайшоў у каталіцызм. Каад'ютар (памочнік-намеснік) біскупа В. Пратасевіча (1574-81). Біскуп віленскі (1581-91), атрымаў званне кардынала (1583). Актыўна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 упершыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку, у 1582 на ўласныя сррдкі адкрыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні. У 1582-84 адначасова намеснік караля (губернатар) у Інфлянтах, але гэтая пасада была яму ў цяжар. Пасля смерці Стафана Баторыя на элекцыйным сейме 1587 падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміляна, але абраны быў Жыгімонт III Ваза. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Ю. Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 біскуп кракаўскі. Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596-97 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.