Мача: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
SieBot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: yi:אורין
Радок 73: Радок 73:
[[uk:Сеча]]
[[uk:Сеча]]
[[ur:بول]]
[[ur:بول]]
[[yi:יורינע]]
[[yi:אורין]]
[[zh:尿]]
[[zh:尿]]
[[zh-yue:尿]]
[[zh-yue:尿]]

Версія ад 04:51, 26 лістапада 2010

Мача ў пластыкавым кантэйнеры

Мача (лац. urina) — прадукт жыццядзейнасці жывёл, вылучаемы ныркамі.

У нырках ў выніку фільтрацыі крыві ўтвараецца мача, затым яна сцякае па мачаточніках ў мачавы пузыр. З яго мача праз мачавыпускальны канал выходзіць вонкі.

Чалавек

У чалавека ў норме мача празрыстая, светла-жоўтага колеру. Жоўтую афарбоўку ёй надаюць урахромы.

Сутачная нармальная порцыя 1000-1500 см ³. Колькасць і склад мачы залежаць ад фактараў навакольнага асяроддзя (тэмпературы і вільготнасці паветра), а таксама ад актыўнасці чалавека, яго полу, ўзросту, вагі, стану здароўя.

Хімічны і мікраскапічны аналіз мачы мае важнае дыягнастычнае значэнне. Пры дыябеце ў мачы знаходзяць цукар, пры нефрытах - бялок, мачавыя цыліндры. Любыя адхіленні ад нармальнага складу мачы паказваюць на няправільны абмен рэчываў у арганізме.

Уласцівасці

У сярэднім мача чалавека мае шчыльнасць 1005-1030 г / л, pH - ад 4,8 да 7,5 (да верхняй мяжы ўзрастае пры спажыванні вялікай колькасці расліннай ежы).