Лішайнікі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Лішайнікі '''Лішайнікі''' (''Lichenes'') — група ніжэйшых раслін, утвораных сім...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 31: Радок 31:


{{Commonscat|Lichens}}
{{Commonscat|Lichens}}

[[Катэгорыя:Эўкарыёты]]


{{Link FA|de}}
{{Link FA|de}}

Версія ад 10:41, 8 снежня 2010

Лішайнікі

Лішайнікі (Lichenes) — група ніжэйшых раслін, утвораных сімбіёзам грыба (мікабіёнт) і водарасці (фікабіёнт).

Больш за 400 родаў, каля 20 тыс. відаў; на Беларусі 38 сямействаў, 114 родаў, каля 500 відаў.[1] Найбольш пашыраны: гіпагімнія, графіс, кладонія, ксанторыя, лабарыя, леканора, пармглія, пармеліёпсіс, пельтыгера, пертузарыя, рамаліна, стэрэакаўлан, уснея, фісцыя, цэтрарыя, эвернія, артонія, алекторыя, бацыдыя, буэлія, калаплака, калема, меланелія і інш.

Растуць на дрэвах, камянях, глебе.

Шматгадовыя (узрост бывае да тысяч гадоў) расліны шэрага, бурага, аранжавага, чорнага і іншых колераў. Вегетатыўнае цела — слаявіна, або талом, утворана перапляценнем грыбных гіфаў і клеткамі водарасці. У складзе лішайнікаў часцей аднаклетачныя (26 родаў) і некалькі відаў ніткаватых водарасцей. Яны складаюць 10-15% ад усяго аб'ёму слаявіны. Па анатамічнай будове вылучаюць гамеамерную слаявіну (водарасці ў ёй размешчаны амаль раўнамерна) і гетэрамерную (водарасці ўгвараюць 1-2 адасобленыя слаі пад верхняй коркай слаявіны). Па форме бываюць накіпныя, або коркавыя (аспіцылія, леканора), ліставатыя (ксанторыя, пельтыгера) і кусцістыя (кладонія, уснея). Размнажаюцца вегетатыўным спосабам і спорамі. Першымі засяляюць неўрадлівыя глебы і назапашваюць арганічныя рэчывы.

3 лішайнікаў атрымліваюць лішайнікавыя кіслоты, антыбіётыкі, лакмус, фарбы і нш. На поўначы ісландскі лішайнік, кладонія — асноўны корм паўночных аленяў.

Адчувальныя да забруджвання атмасферы (гл. ліхенаіндыкацыя).

Вывучае лішайнікі ліхеналогія.

Зноскі

  1. БелЭн у 18 т. Т.9. - Мн., 1999.

Літаратура

  • Определитель лишайников СССР. Л., 1975. Вып. 3. С. 85—105.
  • Ahmadjian V. (1993). The Lichen Symbiosis. New York: John Wiley & Sons. ISBN 0-471-57885-1.
  • Brodo, I.M., S.D. Sharnoff, and S. Sharnoff, 2001. Lichens of North America. Yale University Press, New Haven.
  • Gilbert, O. 2004. The Lichen Hunters. The Book Guild Ltd. England.
  • Haugan, Reidar / Timdal, Einar (1992): Squamarina scopulorum (Lecanoraceae), a new lichen species from Norway. Nordic Journal of Botany 12(3): 357-360.
  • Hawksworth, D.L. and Seaward, M.R.D. 1977. Lichenology in the British Isles 1568 - 1975. The Richmond Publishing Co. Ltd., 1977.
  • Kershaw, K.A. Physiological Ecology of Lichens, 1985. Cambridge University Press Cambridge.
  • Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi. (10th ed.). Wallingford: CABI. ISBN 9780851998268.
  • Purvis, O.W., Coppins, B.J., Hawksworth, D.L., James, P.W. and Moore, D.M. (Editors) 1992. The Lichen Flora of Great Britain and *Ireland. Natural History Museum, London.
  • Sanders, W.B. 2001. Lichens: interface between mycology and plant morphology. Bioscience 51: 1025-1035.
  • Seaward, M.R.D. 1984. Census Catalogue of Irish Lichens. Glasra 81 - 32.
  • Van Haluwyn, C., Lerond, M. 1993. Guide des lichens: Lechevalier. - Paris.


Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA