Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др дадаю шаблон {{НК}} using AWB
+ be-x-old:Беларускі Нацыянальны Камітэт
Радок 17: Радок 17:
[[Катэгорыя:Беларуская гісторыя]]
[[Катэгорыя:Беларуская гісторыя]]


[[be-x-old:Беларускі Нацыянальны Камітэт]]
[[pl:Białoruski Komitet Narodowy]]
[[pl:Białoruski Komitet Narodowy]]

Версія ад 23:38, 8 снежня 2010

Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 — орган палітычнага прадстаўніцтва беларускага нацыянальнага руху ў сакавіку-ліпені 1917.

Утвораны ў Мінску З'ездам беларускіх нацыянальных арганізацый для выпрацоўкі ў кантакце з Часовым Расійскім урадам асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі і падрыхтоўкі выбараў у Беларускую краёвую раду.

У склад БНК на з'ездзе абраны 18 чалавек: Раман Скірмунт (сакратар), Павел Аляксюк, Усевалад Фальскі, Браніслаў Тарашкевіч, Лявон Заяц, Аркадзь Смоліч, Эдвард Будзька, Вінцэнт Гадлеўскі, Яўсей Канчар, Іван Краскоўскі, Алесь Бурбіс, Казімір Кастравіцкі, Бабарыкін, Фабіян Шантыр, Міхаіл Кахновіч, Вацлаў Іваноўскі, Лявон Дубейкаўскі, Зміцер Жылуновіч.

У красавіку 1917 БНК накіраваў у Петраград дэлегацыю з 18 чалавек на чале з Раманам Скірмунтам для перагавораў з Часовым урадам аб статусе Беларусі. Дэлегацыя перадала міністру-старшыні князю А. Львову дакладную запіску з пераказам рэзалюцый з'езда беларускіх арганізацый. Дэлегаты БНК былі прыняты міністрамі Часовага ўрада, наведалі Выканкам Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Аднак перагаворы беларускай дэлегацыі з Часовым урадам вынікаў не далі, бо ён стаяў на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі. Часовы ўрад пагадзіўся падтрымліваць пастаянныя кантакты з Беларускім нацыянальным камітэтам. Таксама не ўдалося вырашыць аграрнае пытанне на карысць беларускага сялянства. Пасля гэтага БНК пачаў страчваць свой аўтарытэт сярод сялянскага насельніцтва, што было выклікана таксам знаходжаннем на чале камітэта буйнога землеўласніка Рамана Скірмунта.

У маі 1917 на сесіі БНК разгарнулася вострая палеміка, многія прадстаўнікі БСГ дабіваліся дэмакратызацыі Камітэта, настойвалі на спалучэнні ў яго дзейнасці палітычнай і нацыянальна-культурнай працы з праграмай сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Аднак буйныя землеўласнікі Раман Скірмунт, Эдвард Вайніловіч, Магдалена Радзівіл, Даніла Друцкі-Любецкі блакіравалі прыняцце новых пастаноў. Вырашэнне аграрнага пытання для Беларусі, якога чакалі сяляне, было адкладзена да кампетэнцыі Устаноўчага сходу Расіі.

Рознагалоссі паміж удзельнікамі БНК, недастатковая выніковасць практычнай дзейнасці, няўдачы БНК у аб'яднанні палітычных сіл краю вакол ідэі аўтаноміі Беларусі, недаацэнка сацыяльных праблем прывялі да незадаволенасці ў беларускіх арганізацыях. Прадстаўнікі левай плыні ў БНК (Зміцер Жылуновіч, Антон Бурбіс) настаялі на скліканні новага з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый.

Камітэт у выніку быў распушчаны З'ездам беларускіх арганізацый і партый у ліпені 1917.