Тэхналогія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: sh:Tehnologija
Радок 100: Радок 100:
[[ru:Технология]]
[[ru:Технология]]
[[sah:Технология]]
[[sah:Технология]]
[[sh:Tehnologija]]
[[si:තාක්‍ෂණය]]
[[si:තාක්‍ෂණය]]
[[simple:Technology]]
[[simple:Technology]]

Версія ад 15:16, 11 снежня 2010

Тэхналогія (ад грэч. téchne — мастацтва, майстэрства, уменне і грэч. logos — вывучэнне), сукупнасць метадаў і інструментаў для дасягнення пажаданага выніку; метад пераўтварэння дадзенага ў неабходнае; спосаб вытворчасці.

Сучасныя тэхналогіі заснаваныя на дасягненнях навукова-тэхнічнага прагрэсу і арыентаваныя на вытворчасць прадукту: матэрыяльная тэхналогія стварае матэрыяльны прадукт, інфармацыйная тэхналогія — інфармацыйны прадукт.

Тэхналогіяй ці тэхналагічным працэсам часта называюць таксама самі аперацыі здабычы, транпарціроўкі і перапрацоўкі, якія з’яўляюцца асновай вытворчага працэсу.

Паводле метадалогіі ААН тэхналогія можа быць у чыстым выглядзе — метады і тэхніка вытворчасці тавараў і паслуг (англ.: dissembled technology), альбо ўвасобленай — ахопліваць машыны, абсталяванне, збудаванні, вытворчыя сістэмы і прадукцыю з высокімі тэхніка-эканамічнымі параметрамі (англ.: embodied technology).

Гл. таксама