Дзяржынскі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Valery (размовы | уклад)
Valery (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 114: Радок 114:
{{зноскі}}
{{зноскі}}


{{Дзяржынскі раён}}
{{АП Мінскай, 1991}}
{{АП Мінскай, 1991}}
[[Катэгорыя:Дзяржынскі раён|*]]
[[Катэгорыя:Дзяржынскі раён|*]]

Версія ад 16:44, 11 снежня 2010

Дзяржынскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Дзяржынск
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Мікалай Іванавіч Арцюшкевіч[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 66,93 %, руская 30,17 %
Размаўляюць дома: беларуская 34,05 %, руская 62,19 %[2]
Насельніцтва (2009)
61 252 чал.[2] (7-е месца)
Шчыльнасць 53,18 чал./км² (5-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 85,56 %,
рускія — 8,24 %,
палякі — 2,84 %,
украінцы — 1,36 %,
іншыя — 2,0 %[2]
Плошча 1 151,85[3]
(20-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
235 м[4]
Дзяржынскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржынскі раёнадміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.

Размяшчаецца ў цэнтры Беларусі. Паўночная і цэнтральная часткі раёна з вышэйшай кропкай краіны — гарой Дзяржынскай (345 м над у. м.), ляжыць на Мінскім узвышшы — вадападзеле ракі Дняпро і Нёмана. Паўднёвая частка раёна размешчаная на Стаўбцоўскай раўніне.

Геаграфія

Плошча 1200 км². Раён мяжуе з Валожынскім, Мінскім, Уздзенскі і Стаўбцоўскім раёнамі.

Асноўныя рэкі — Уса, Алёхаўка.

Гісторыя

Раён утвораны 17 красавіка 1924 года.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 61,2 тыс. чалавек.

  • 1971 — 48,1 тыс. чал.
  • 2006 — 61,5 тыс. чал.
  • 2010 — 61,2 тыс. чал.

Нацыянальны склад:

  • беларусы — 85,56%
  • рускія — 8,24%
  • палякі — 2,84%
  • укранцы — 1,36%
  • іншыя — 2%.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Дзяржынскі раён адміністрацыйна падзелены на 2 горада (Дзяржынск і Фаніпаль), 1 гарадскі пасёлак (Негарэлае) і 12 сельскіх саветаў. У склад Дзяржынскага раёна ўваходзяць 275 населеных пункта.

Некаторыя вёскі

Эканоміка

На тэрыторыі раёна дзейнічае 22 прамысловых прадпрыемствы, якія выпускаюць тканіны, мэблю, піларамы, краны маставыя і электрычныя, лакафарбавыя матэрыялы, вырабы медыцынскага прызначэння, с/г машыны, абсталяванне для дарожнага будаўніцтва, жалезабетон і інш.

Найбуйнейшыя з іх:

  • ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка «Элізы» (744 працуючых),
  • Вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод» (452 працуючых),
  • Філіял «завод ЖБМК» РУП «Дорстройиндустрия» (305 працуючых)
  • Філіял «Фаніпальскі доследна-механічны завод» РУП «Дорстройиндустрия» (182 працуючых),
  • ЧПУП «МАВ» (279 працуючых).

За 9 месяцаў 2009 года ў асноўных галінах прамысловасці прадпрыемствамі раёна выраблена прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах на суму 296.500.000.000 рублёў або 82.8% да адпаведнага перыяду мінулага года пры прагнозе 113,1%.

Транспарт

Праз раён праходзяць чыгуначная магістраль «Масква-Мінск-Брэст» і аўтамабільная дарога таго ж кірунку.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі