Сяродкрыжжа: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ru:Средокрестие
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: it:Crociera (architettura)
Радок 30: Радок 30:
[[gl:Cruceiro (arquitectura)]]
[[gl:Cruceiro (arquitectura)]]
[[hu:Négyezet]]
[[hu:Négyezet]]
[[it:Crociera (architettura)]]
[[ja:クロッシング (建築)]]
[[ja:クロッシング (建築)]]
[[ko:교차랑]]
[[ko:교차랑]]

Версія ад 09:44, 12 снежня 2010

План трохнефавага сабора з заштрыхаваным сяродкрыжжам

Сяродкрыжжа — у царкоўнай архітэктуры месца перасячэння галоўнага нефа і трансэпта, якія ўтвараюць у плане крыж. Пры традыцыйнай арыентацыі царквы праз сяродкрыжжа можна патрапіць у заходні неф, у паўднёвы і паўночны трансэпты, і ў размешчаны ва ўсходняй частцы храма хор. Сяродкрыжжа часта увенчана вежай або купалам, прычым вежы характэрны для раманскіх і гатычных храмаў, а купалы - для сабораў эпохі Адраджэння.

Паколькі сяродкрыжжа адкрыта на ўсе чатыры бакі, нагрузка ад вежы або купала прыпадае на куты, таму стварэнне ўстойлівай канструкцыі патрабуе ад архітэктара і будаўнікоў ладнага майстэрства. У мінулыя стагоддзі празмерныя амбіцыі стваральнікаў часта прыводзілі да абвальванню такога роду канструкцый.

У залежнасці ад характару перасячэння вылучаюць два тыпы сяродкрыжжа. У першым неф і трансэпт маюць роўную вышыню і падкупальны квадрат мае чатыры аднолькавыя аркі. Другі тып - сяродкрыжжа з паніжаным трансэптам - можа быць вызначаны па больш нізкіх, вузкіх арках, якія выразна падзяляюць неф, трансэпт і хор.

Купал або вежа могуць мець аконныя праёмы для асвятлення царквы, утвараючы ліхтар. У эпоху ранняга Сярэднявечча квадрат сяродкрыжжа часта выкарыстоўвалі пры планіроўцы сабора ў якасці адзінкі вымярэння: даўжыні нефа і трансэпта былі кратныя боку квадрата сяродкрыжжа.

Сабор Святога Пятра з купалам над сяродкрыжжам
Солсберыйскі сабор з вежай над сяродкрыжжам

Літаратура

  • Франческа Прина, Елена Демартини. 1000 лет мировой архитектуры. М."Омега", 2008