Мастурбацыя: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.5.2) (робат Мяняем: ku:Masturbasyon |
др [r2.5.2] робат Дадаем: ckb:خوەنهێنی |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
[[bo:ལག་གཡེམ།]] |
[[bo:ལག་གཡེམ།]] |
||
[[ca:Masturbació]] |
[[ca:Masturbació]] |
||
[[ckb:خوەنهێنی]] |
|||
[[cs:Masturbace]] |
[[cs:Masturbace]] |
||
[[cy:Hunan leddfu]] |
[[cy:Hunan leddfu]] |
Версія ад 02:16, 20 снежня 2010
Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 (лац. manus — pyкa + stupro — паганіць) — форма задавальнення індывідам палавой цягі шляхам раздражнення ўласных эрагенных зон або эрагенных зон партнёра (так званая ўзаемная мастурбацыя, пры якой партнёры стымулююць адзін аднаго — Шаблон:Вызн2). У навукова-папулярнай літаратуры і публіцыстыцы таксама сустракаецца назва Шаблон:Вызн2, ад імя па постаці з Старога Запавету Анана, або Шаблон:Вызн2.
Адэпты традыцыйных рэлігій упэўненыя, што мастурбацыя грахоўная. Апроч рэлігійных забарон, існуюць шырока распаўсюджаныя, але без фактычных падстаў, забабоны адносна выкліканых мастурбацыяй глыбокіх паталагічных зменаў у арганізме або росце валасоў на далонях.
У асноўным мастурбацыя звязаная з раздражненнем так званых безумоўных эрагенных зон, да якіх адносяць геніталіі. Пры гэтым адрозніваюць генітальную і анальную формы мастурбацыі.
У мужчын генітальная мастурбацыя звычайна робіцца зваротна-паступальнымі рухамі рукі, якая ахоплівае пеніс, пры гэтым іншай рукой можа адбывацца ласканне яечкаў, пахвіны, унутранай паверхні сцёгнаў, ягадзіц або саскоў грудзей і іншых другасных эрагенных зон.
У жанчын генітальная мастурбацыя робіцца звычайна шляхам стымуляцыі клітара (пальцам, вадзяным струмянём, электрамасажорам, сцісканнем сцёгнаў) і/або шляхам стымуляцыі палавых губ і ўваходу ў похву альбо сценак і дна похвы і вобласці вонкавай адтуліны шыйкі маткі (уводзячы палец альбо іншы прадмет). Пры гэтым іншая рука можна лашчыць грудзі, жывот, унутраную паверхню сцёгнаў, пахвіну, ягадзіцы і іншых другасных эрагенных зон.
Анальная мастурбацыя ажыццяўляецца ў абодвух палоў шляхам ласак анальнай адтуліны і заднепраходнага каналу, уводзячы ў прамую кішку палец альбо іншыя прадметы, вадкасці і газы. Пры гэтым індывід можа адначасова лашчыць другасныя эрагенныя зоны.
Анальная і генітальная мастурбацыі могуць ажыццяўляцца адначасова.
Да мастурбацыі адносіцца таксама аральная стымуляцыя ўласных геніталій (аўтафеляцыя ў мужчын і аўтакунілінгус у жанчын). Сустракаецца даволі рэдка з прычыны таго, што фізічна складана ажыццяўляюцца.
З пункта гледжання сучаснай медыцыны, мастурбацыя не з'яўляецца адхіленнем ад нормы ні ў падлеткаў, ні ў дарослых людзей.
Як сведчыць беларускі фальклор, на падлеткавую мастурбацыю як на сродак зняцця сексуальнай напругі у традыцыйнай супольнасці практычна не звярталі вялікай увагі:
- Дазволь, матушка, жаніцца.
- Дазволь узяць каго хачу;
- Не дазволіш мне жаніцца -
- Колам печ разварачу.
Варта адзначыць некалькі пунктаў, па якіх мастурбацыя аказвае станоўчы ўплыў.
- Баланс гарманальнага фону ў мужчын;
- Паніжэнне занепакоенасці сексуальнымі праблемамі;
- Паніжэнне апанаванасці сексуальнымі фантазіямі;
- Паляпшэнне кровазабеспячэння ў органах малога таза;
- Антыстрэсавая разрадка нервовай сістэмы;
- Паляпшэнне працы і ўмацаванне апорна-рухальнага апарату; (асабліва паяснічных аддзелаў хрыбетніка);
- Прафілактыка прастатыту.