Іаан Прадцеча: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: az:Con Baptist
Радок 31: Радок 31:
[[arc:ܝܘܚܢܢ ܡܥܡܕܢܐ]]
[[arc:ܝܘܚܢܢ ܡܥܡܕܢܐ]]
[[arz:يوحنا المعمدان]]
[[arz:يوحنا المعمدان]]
[[az:Vəftizçi İoann]]
[[az:Con Baptist]]
[[bg:Йоан Кръстител]]
[[bg:Йоан Кръстител]]
[[bn:ইয়াহিয়া]]
[[bn:ইয়াহিয়া]]

Версія ад 10:15, 24 снежня 2010

Іаан Прадцеча (Andrea Mantegna, 1459)

Іаан Прадцеча[1], Іаан Хрысціцель — паводле Бібліі, прапаведнік, які хрысціў Ісуса Хрыста.

Бацька Іаана Хрысціцеля — Захарый, іерусалімскі свяшчэннік, паводле біблейскага падання, належаў да свяшчэннічаскага іудзейскага роду і да самай старасці быў бяздзетным. Калі ж яму ў храме было відзенне анёла, які паведаміў яму чаканае нараджэнне сына, Захарый усумніўся, за што быў пакараны нематою і пазбаўлены ад яе толькі пасля нараджэння сына. Маці — Елізавета, паводле біблейскага падання, паходзіла з роду Аарона і даводзілася сваячкай багародзіцы.[2]

Іаан Хрысціцель незадаволены станам грамадства, яшчэ ў маладосці пасяліўся ў пустыні, дзе вырас у прапаведніка-прарока. На пятнаццатым годзе валадарства рымскага імператара Тыберыя, калі кіраўніком Іудзеі быў Понцій Пілат, ён з'явіўся ля Іардана з пропаведдзю пакаяння і паведамленнем, што набліжаецца прыход царства нябеснага. Знешнім знакам пакаяння і духоўнага абнаўлення ён абраў хрышчэнне праз абмыванне ў вадзе. Прыняць яго павучэнне прыйшоў і сам Ісус Хрыстос з Назарэта, якога і хрысціў Іаан ў Іардане. Выкрываючы ў сваіх пропаведзях аблуды і заганы людзей, Іаан не шкадаваў і зямных уладароў. Ён выклікаў незадавальненне галілейскага цара Ірада, які, не церпячы выкрыцця за незаконную пазашлюбную сувязь з жонкай свайго брата Ірадыядай, пасадзіў прапаведніка ў турму. Там ён стаў ахвярай Ірадыяды, якая патрабавала, каб ёй прынеслі на талерцы адсечаную галаву Іаана Прадцечу. Хрысціянская царква прылічыла гэтага прапаведніка да ліку сваіх святых і для ўшанавання яго памяці адвяла ў святцах шэраг дзён.[3]

Іаан у ісламе

У ісламе Іаан лічыцца прарокам. Паводле Карану, дзе Іаан названы імем Ях'я, Бог паслаў яму мудрасць яшчэ ў дзяцінстве (19:7-12). Каран апісвае Іаана як "чыстага", "набожнага", "уважлівага да сваіх бацькоў" і "не ганарыстага" (19:7-15). Каран таксама называе Іаана "прарокам праведных", які быў пасланы, каб "пацвердзіць слова ад Алаха" (3:39).

Іаан у мандэізме

Мандэісты лічаць Іаана, якога яны, як і мусульмане, называюць Ях’яй, найвялікшым і апошнім прарокам, а таксама месіяй.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Прадцеча — папярэднік
  2. Скарына Ф.: Творы... С. 176.
  3. Скарына Ф.: Творы... С. 168—169.

Літаратура

Шаблон:Link FA