Браслаўская група азёр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др літ. +1
Xqbot (размовы | уклад)
Радок 17: Радок 17:


[[be-x-old:Браслаўскія азёры]]
[[be-x-old:Браслаўскія азёры]]
[[ru:Браславские озёра]]
[[ru:Браславские озёра (национальный парк)]]

Версія ад 12:59, 30 снежня 2010

Возера Снуды
На возеры Дрывяты

Браслаўская група азёр знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне р. Друйка.

Група ўключае больш за 30 азёр агульнай плошчай каля 114 км², аб'ём вады ў іх больш за 540 млн. м³. Самыя вялікія: Дрывяты, Снуды, Струста, Войса, Неспіш, Воласа Паўночны, Бужа, Недрава, Бярэжа, Даўблі, Воласа Паўднёвы. Размешчаны Браслаўскія азёры сярод узгорыстага рэльефу, які прадстаўлены разнастайнымі формамі водна-ледавіковай акумуляцыі — камамі, озамі. Невялікія ўчасткі лясоў у межах Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на поўнач ад воз. Струста і на поўдзень ад воз. Дрывяты. Азёры злучаны між сабой невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі, найбольшыя з іх дрэніруюцца р. Друйка. Вакол створана зона адпачынку Браслаў; па вадаёмах, злучаных Друйкай, праходзяць турысцкія маршруты.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі. - Мн., БелЭн, 1994.
  • Мысливец И. Браславские озёра / И.А. Мысливец, Г.С. Гигевич. – Мн., 1987. – 78 с.

Шаблон:VicVobl-gea-stub