Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др вікіфікацыя |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат Дадаем: be-x-old:Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]] |
||
[[be-x-old:Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў]] |
Версія ад 20:23, 15 студзеня 2011
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф) — палітычная партыя ў 1918—1921 гг. Аформілася ў ліпені 1918 г. у выніку распаду Беларуская сацыялістычнай грамады. Аб’ядноўвала каля 2000 чалавек. У склад ЦК БПС-Ф уваходзілі А. Аўсянік, Я. Я. Варонка, К. Б. Езавітаў, В. І. Захарка, П. А. Крачэўскі, І. М. Серада, А. І. Цвікевіч і іншыя. Друкаваны орган — газета «Бацькаўшчына». Займала цэнтрысцкія пазіцыі. Выступала за скасаване буйнога землеўладання і паступовую нацыяналізацыю прамысловасці, рабіла стаўку на сярэднія слаі вёскі і горада. Падтрымала абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. незалежнасці БНР, у той жа час схілялася да ідэі сусветнай федэрацыі. Большасць членаў партыі ў 1918 г. выступала супраць нямецкай арыентацыі Рады БНР, у той жа час знаходзілася ў апазіцыі да бальшавікоў. Польскі акупацыйны рэжым 1919—1920 зрушыў БПС-Ф улева, яна ўступіла ў блок з партыяй беларускіх эсэраў, адмовілася ад «федэралісцкай канцэпцыі» і стала на пазіцыі поўнай незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. У Заходняй Беларусі асобныя яе групы дзейнічалі да сярэдзіны 1920-х г.