Балгарыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: rw:Bulugariya
Радок 318: Радок 318:
[[roa-tara:Bulgarie]]
[[roa-tara:Bulgarie]]
[[ru:Болгария]]
[[ru:Болгария]]
[[rw:Buligariya]]
[[rw:Bulugariya]]
[[sa:बुल्गारिया]]
[[sa:बुल्गारिया]]
[[sah:Болгария]]
[[sah:Болгария]]

Версія ад 21:46, 19 студзеня 2011

{{{Беларуская назва}}}
Герб {{{Родны склон}}}
[[Сцяг {{{Родны склон}}}]] [[Герб {{{Родны склон}}}]]
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]]
Афіцыйныя мовы балгарская мова[1]
Сталіца
Форма кіравання
{{{Пасады кіраўнікоў}}} {{{Кіраўнікі}}}
Валюта леў
Інтэрнэт-дамен .bg і .бг[d]
Код ISO (Alpha-2) BG
Код ISO (Alpha-3) BGR
Код МАК BUL
Тэлефонны код +359
Часавыя паясы UTC+2

Рэспубліка Балгарыя, Балгарыя (балг.: Република България) — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, на Балканскім паўвостраве.

З усходу абмываецца Чорным морам. Мяжуе з Сербіяй і Македоніяй на захадзе, з Турцыяй і Грэцыяй на поўдні, з Румыніяй на поўначы.

Парламенцкая рэспубліка.

Гісторыя

Балгарская дзяржава, так званае Першае Балгарскае царства, паўстала ў 6811018 па 1186 — пад уладай Візантыі).

Другое Балгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год.

У канцы XIV стагоддзя Балгарыя была заваяваная Асманскай імперыяй. Вызваленая пасля паразы Турцыі ў вайне з Расіяй 18771878.

З 1879 — княства на чале з нямецкім прынцам Аляксандрам, якога змяніў Фердынанд, з 1908 — незалежнае царства.

У 19121913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Фракіі, што раней належалі Асманскай імперыі, і выхад да Эгейскага мора.

У Першай сусветнай вайне выступіла на баку Германіі. Пацярпеўшы паразу, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора.

Пасля перавароту 1923 году да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад.

У сакавіку 1941 году ўлучаная ў Берлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзеныя нямецкія войскі. Балгарыя атрымала часткі тэрыторый Югаславіі і Грэцыі. У верасні 1944 урад цара Барыса III быў скінуты ў выніку ўварвання савецкай арміі; Балгарыя абвясціла вайну Германіі.

15 верасня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Балгарыя, якая развівалася па сацыялістычным шляху.

У 1989 у Балгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы.

З 15 лістапада 1990 краіна называецца Рэспублікай Балгарыя.

З 1 студзеня 2007 года Балгарыя ўваходзіць у Еўрасаюз.

Палітыка

Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 году Баўгарыя зьяўляецца рэспублікай, кіраўніком якой зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца разам зь віцэ-прэзыдэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду зьяўляецца прэм’ер-міністар, які назначаецца прэзыдэнтам.

Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам (Народно събрание), які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

З 1999 году Балгарыя дзеліцца на 28 абласцей (област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 году. З 1987 да 1999 году краіна была падзеленая на дзесяць вялікіх абласцей.

Назва кожнай вобласці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія з’яўляецца адначасова і сталіцай вобласці і асобным горадам.

Вобласці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (община).

Спіс балгарскіх абласцей прадстаўлены ніжэй:

Вобласць Баўгарская назва Колькасць насельніцтва (2005) Прырост насельніцтва (тыс. чал.) (2004/2005) Плошча (км²) Шчыльнасць насельніцтва (/км²)
Благоеўградзкая вобласць Благоевградска област 335 000 −0,8 % 6 478 52
Бургаская вобласць Бургаска област 419 000 −0,2 % 7 618 55
Хаскаўская вобласць Хасковска област 268 000 −0,7 % 4 033 67
Дабрыцкая вобласць Добричка област 207 000 −0,8 % 4 700 44
Габраўская вобласць Габровска област 136 000 −1,2 % 2 053 67
Ямбальская вобласць Ямболска област 148 000 −1,1 % 4 209 35
Кюсцендыльская вобласць Кюстендилска област 154 000 −1,2 % 3 027 51
Кырджалійская вобласць Кърджалийска област 160 000 −0,7 % 4 032 40
Ловецкая вобласць Ловешка област 159 000 −1,3 % 4 134 39
Мантанская вобласць Монтанска област 167 000 −2,0 % 3 595 47
Пазарджыкская вобласць Пазарджишка област 300 000 −1,0 % 4 393 68
Пернікская вобласць Пернишка област 142 000 −1,3 % 2 377 60
Плевенская вобласць Плевенска област 305 000 −1,5 % 4 216 74
Плоўдзіўская вобласць Пловдивска област 708 000 −0,2 % 5 973 118
Разгацкая вобласць Разградска област 141 000 −1,0 % 2 648 53
Русенская вобласць Русенска област 257 000 −0,7 % 2 616 99
Сілістрынская вобласць Силистренска област 136 000 −1,3 % 2 862 47
Слівенская вобласць Сливенска област 211 000 −1,0 % 3 646 47
Смалянская вобласць Смолянска област 133 000 −1,5 % 3 532 38
Сафія София−град 1 232 000 +1,0 % 1 349 913
Сафійская вобласць Софийска област 262 000 −1,1 % 7 277 36
Старазагорская вобласць Старозагорска област 362 000 −0,5 % 4 959 73
Шуменская вобласць Шуменска област 200 000 −0,6 % 3 365 59
Тыргавішцкая вобласць Търговищка област 137 000 −1,0 % 2 735 50
Варнаўская вобласць Варненска област 458 000 −0,1 % 3 819 120
Вялікатырнаўская вобласць Великотърновска област 283 599 −0,5 % 4 684 61
Відзінская вобласць Видинска област 118 000 −2,0 % 3 071 39
Врачанская вобласць Врачанска област 209 000 −1,7 % 4 098 52

Геаграфія

Баўгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Еўропе на ўзбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскай паўвострава. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сербіяй і Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны з’яўляецца Сафія (1,1 млн чалавек), іншымі буйнымі гарадамі з’яўляюцца Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русе, Старая Загора, Плевен і Ўраца.

Агульная мяжа складае 1808 км, даўжыня ўзбярэжжа 379 км. Працягласць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія — 608 км, Грэцыя — 494 км, Сербія — 318 км, Турцыя — 240 км, Македонія — 148 км. Каля 60 % плошчы Балгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.

Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Балгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Балгарыі — Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Балгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскага паўвострава гара Мусала (2925 м). Паўднёва-усходнюю частку Балгарыі займае Горнатракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турцыяй, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Балгарыі з’яўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Ботэў (2376 м).

Клімат Балгарыі умераны, цёплы, кантынентальны, сухі, на ўзбярэжжы мора — субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пояснасць. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае ад −6 °C у гарах, −3 °C у цэнтральнай частцы краіны і да 2 °C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18 °C, 23 °C i 25 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.

Эканоміка

Эканамічныя рэформы 1989 года знялі цэнтральнае планаванне балгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасцю самастойна, шмат з іх былі прыватызаваны.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і папрыка. Значную частку сельскай гаспадаркі Балгарыі займае вырошчванне вінаграду для вытворчасці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сліваў і г.д.). Балгарыя з’яўляецца асноўным экспарторам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаванні авечак, кароваў і свінняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам з лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэнне ў сельскай гаспадарцы Балгарыі. Акрамя гэтага развіццё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі у Чорным моры, балгарскі рыбны флот павялічвае сваю актыўнасць ў Атлантычным акіяне і Міжземным моры.

Горная прамысловасць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вугалю, нафты і прыроднага газу. Гідаэлектрастанцыі забяспечваюць каля 10 % энергетычных запатрабаванняў Балгарыі, 60 % электрычнасці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасці атрымліваецца на АЭС.

Значную ролю ў прамысловасці Балгарыі грае вытворчасць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машынаў і абсталявання, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзбярэжжы Чорнага мора.

Краіна мае добра развітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі портамі з’яўляюцца Варна і Бургас.

Дэмаграфія

У канцы 2007 года, згодна са звесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытута Балгарыі колькасць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчынаў (48,4 %) і 3 940 550 жанчынаў (51,6 %). У 2006 годзе гарадзкое насельніцтва склада 5 403,2 тыс. чалавек ці 70,7 % агульнай колькасць насельніцтва, сельскае — 2 237 тыс. чалавек (29,3 %). З 1990 года колькасць насельніцтва Балгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн чалавек як у выніку натуральнага скарачэння (з 1990 г. смяротнасьць перавышае нараджальнасць), так і у выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні узрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 года, павялічыўшыся ў параўнанні з 2000 годам на 1,5 года.

На балгарскай мове размаўляе 84,5 % насельніцтва, на турэцкай — 9,6 %, на цыганскай — 4,1 %.

Праваслаўнымі хрысціянамі зьяўляюцца 82,6 % насельніцтва, мусульманамі — 12,2 %, каталікамі — 0,6 %, пратэстантамі — 0,5 %.

У Сеціве

Вядомыя асобы

Шаблон:Link FA

  1. а б 3 // Канстытуцыя Балгарыі