Ісландыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: tk:Islandiýa
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: si:අයිස්ලන්තය
Радок 341: Радок 341:
[[sg:Ïsalândi]]
[[sg:Ïsalândi]]
[[sh:Island]]
[[sh:Island]]
[[si:අයිස්ලන්තය]]
[[simple:Iceland]]
[[simple:Iceland]]
[[sk:Island]]
[[sk:Island]]

Версія ад 04:17, 22 студзеня 2011

{{{Беларуская назва}}}
Герб {{{Родны склон}}}
[[Сцяг {{{Родны склон}}}]] [[Герб {{{Родны склон}}}]]
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]]
Афіцыйныя мовы ісландская мова[1]
Сталіца
Форма кіравання
{{{Пасады кіраўнікоў}}} {{{Кіраўнікі}}}
Валюта Ісландская крона
Інтэрнэт-дамен .is
Код ISO (Alpha-2) IS
Код ISO (Alpha-3) ISL
Код МАК ISL
Тэлефонны код +354
Часавыя паясы UTC+0

ІСЛ · НДЫЯ, краіна ў Паўночнай Еўропе. Знаходзіцца на аднайменным востраве і прылеглых дробных астравах у паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. Пасля Вялікабрытаніі другая па плошчы астраўная краіна Еўропы. Асноўны востраў, на якім знаходзіцца тэрыторыя Ісландыі, - самы вялікі ў свеце востраў вулканічнага паходжання. Пасля хадатайніцтва на ўступленне ад 17 ліпеня 2009 Ісландыя патэнцыйны кандыдат на сяброўства ў Еўрапейскім саюзе. Таксама астраўная краіна з'яўляецца заснавальніцай НАТО.

Гісторыя

Ісландыя належыць да найпазней заселеных абшараў Еўропы. Першыя пасяленцы з'явіліся тут у канцы IX ст. У Х ст. Ісландыю засялілі вікінгі. У 930 яны першы раз сабраліся на агульны сход, званы Альтынгам.

Краіна заставалася незалежнай на працягу 300 гадоў, але ў XIII ст. патрапіла ў залежнасць ад Нарвегіі, а потым ад Даніі. Пэўную аўтаномію атрымала ў 1874. У 1918 атрымала незалежнасць, хоць тытул галавы дзяржавы захаваў дацкі кароль.

Ісландыя абвясціла сябе рэспублікай і атрымала незалежнасць ад Даніі 17 чэрвеня 1944.

Прырода

Геалагічная будова і рэльеф

Вывяржэнне вулкана Эйяф'ядлаёкюдль 27 сакавіка 2010 г.

У геалагічным сэнсе Ісландыя — маладая краіна, якая ўтварылася ў выніку вулканічных вывяржэнняў за апошнія 60 млн гадоў (што адпавядае палеагенаваму, неагенаваму і чацвярцічнаму перыядам у гісторыі Зямлі). Самыя старажытныя часткі краіны размешчаныя на захадзе, поўначы і ўсходзе. Гэта пераважна плато, складзеныя старажытнымі базальтавымі лавамі. Платопадобны характар паверхні лепш за ўсё захаваўся на паўночным захадзе, тады як на ўсходзе і на поўначы цэнтральнай часткі вострава рэльеф набывае альпійскае аблічча. Праз усю краіну з поўначы на паўднёвы захад распасціраецца шырокая зона, у асноўным складзеная туфамі і брэкчыями, якія ўтварыліся ў выніку падводных вулканічных вывяржэнняў.

Да гэтай зоны, а таксама да раёна Снайфедльснес на захадзе прымеркавана вялікая колькасць вулканаў, з іх 20 вывяргаліся ўжо пасля засялення краіны. У Ісландыі прадстаўленыя амаль усе тыпы вулканаў, сустракаемых на Зямлі. Найболей характэрныя ланцужкі кратэраў, узніклых у выніку вывяржэнняў уздоўж расколін і разломаў. У 1783 падчас вывяржэння вулкана такога тыпу Лакі ўтварыўся лававы струмень, які акрыў плошчу 570 кв. км. Вулкан Гекла вывяргаўся ў 1947 і 1970. У выніку падводнага вывяржэння ля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Ісландыі ў 1963 паўстаў невялікі востраў Сюртсей. У 1973 падчас вывяржэння вулкана на в. Хеймаэй прыйшлося эвакуяваць насельніцтва горада Вестманаэйяр.

Гейзер

З вулканічнай дзейнасцю цесна звязаныя гарачыя крыніцы па ўсёй краіне (іх налічаецца больш за 250). Палі сярністых фумаролаў (сальфатараў) прымеркаваныя толькі да абласцей маладога вулканізму. З фантаніруючых крыніц найбольш вядомы Вялікі Гейзер, назва якога стала намінальнай для ўсіх падобных утварэнняў. У Ісландыі шырока выкарыстоўваецца энергія тэрмальных крыніц. 85 % насельніцтвы жыве ў дамах, абаграваных іх водамі. Акрамя таго, цёплая вада падаецца ў шматлікія цяпліцы і плавальныя басейны.

Берагавая лінія Ісландыі мае працягласць каля. 5 тыс. км. На паўночным захадзе, поўначы і ўсходзе скалістыя берагі раздзеленыя шматлікімі залівамі, фіёрдамі і астравамі. Ва ўнутраныя часткі шматлікіх фіёрдаў заходзяць галечникавыя косы, якія абараняюць натуральныя гавані ад штармоў, якія дзьмуць з боку Атлантычнага акіяна. На такіх косах часта размяшчаюцца прыбярэжныя гарады і пасёлкі. Паўднёва-заходнія і паўднёвыя берагі Ісландыі — пясчаныя, выраўнаваныя; натуральныя гавані там адсутнічаюць.

Ледавіковыя шапкі і іншыя ледавікі займаюць плошчу 11 900 кв. км. Самая буйная з ледавіковых шапак, Ватнаёкуль плошчай 8300 кв. км, размешчаная на паўднёвым усходзе Ісландыі. Тут жа знаходзіцца вышэйшая кропка краіны Хванадальсхнукюр (2119), якая уяўляляе сабой падняты бок кальдзеры вулкана Эрайвайёкюдль. Іншыя буйныя ледавіковыя шапкі пакрываюць дзеючыя вулканы.

Клімат

Насуперак сваёй назве і наяўнасці ледавікоў Ісландыя — зусім не арктычная краіна. Змякчальны ўплыў на яе клімат аказваюць цёплыя воды Паўночна-Атлантычнага цячэння (працягі Гальфстрыму), частка якога праходзіць уздоўж паўднёвага і заходняга берагоў вострава. Сярэдняя гадавая тэмпература на паўднёва-заходнім узбярэжжы ў Рэйк’явіку 4 °C, сярэдняя тэмпература студзеня -1 °C, ліпеня 11 °C. Адпаведныя паказчыкі на паўночным узбярэжжы ў Акюрэйры 3 °C, -2 °C і 11 °C. Прыбярэжныя воды вольныя ад лёду на працягу ўсяго года. Выключэнне складаюць сітуацыі, звязаныя з вынасам палярных ільдоў на поўначы і ўсходзе. У сувязі са значным пацяпленнем клімату з пачатку 1920-х гадоў вынас палярных ільдоў да берагоў Ісландыі адбыўся толькі ў 1965. Надвор’е ў гэтай краіне рэзка змяняецца, часам на працягу сутак, што залежыць ад цыклонаў, што праходзяць ва ўсходнім кірунку праз Атлантычны акіян. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае 1300—2000 мм на паўднёвым узбярэжжы, 500—750 мм на паўночным і звыш 3800 мм на адчыненых да поўдня схілах Ватнайёкуля і Мірдальсйёкюдля.

Рэкі і азёры

Вадаспад Oxararfoss

Дзякуючы багаццю ападкаў у Ісландыі шмат даволі буйных рэк (Гл. Рэкі Ісландыі), але яны несуднаходныя. На поўдзень ад Ватнаёкюдля рэкі разгаліноўваюцца на рукавы, часта яны змяняюць сваё становішча. Гэта сур’ёзная перашкода для транспарту. Падчас падледавіковых вулканічных вывяржэнняў і пры прарыве ледзяных плацін на прыледніковых азёрах велізарныя масы талых вод выклікаюць бурныя паводкі на рэках. Самыя буйныя азёры Ісландыі — Тынгвадлаватн, Міватн і Таўрысватн.

Глебы, раслінны і жывёльны свет

Глебы Ісландыі часта забалочаныя, узбагачаныя мінеральным матэрыялам, вытворным ад вулканічнага попелу, пылаватыя і пясчаныя. Менш 1/4 тэрыторыі краіны пакрыта расліннасцю (супраць 2/3 падчас засялення краіны 1100 гадоў назад). Шырокія ўнутраныя плато амаль цалкам пазбаўленыя расліннага полага. У складзе расліннасці пераважаюць імхі і трава. Дравесныя расліны яшчэ нядаўна займалі ўсяго 1 % плошчы. Гэта ў асноўным бярозы, якія звычайна маюць скрыўленыя ствалы з-за моцных вятроў. У апошнія гады месцамі створаныя значныя насаджэнні хвойных парод.

Будынкі, крытыя торфам

Відавы склад фауны Ісландыі бедны. Падчас засялення краіны там быў толькі адзін від наземных сысуноў — пясец. У канцы 18 ст. былі інтрадуцыраваныя паўночныя алені. Акрамя таго, на востраў былі выпадкова завезеныя мышы, пацукі і норка. У Ісландыі гняздуецца каля 80 відаў птушак. На горных азёрах і рэках жыве мноства лебедзяў, качак і гусей, а на марскім узбярэжжы звычайныя гарбаткі, крачкі і інш. У азёрах водзіцца стронга, а ў рэках — ласось. У прыбярэжных водах сустракаюцца два віды цюленяў і некаторыя віды кітоў. Тут знаходзяцца месцы напасу і нерасту рыб (да 66 відаў). Найбольш важнае значэнне маюць траска, марскі акунь, пікша, палтус, а таксама крэветкі.

Дзяржаўны лад

Ісландыя - парламентска-прэзідэнтская рэспубліка. Члены парламенту, які называецца Альтынг (ісл. Alþingi) абіраюцца прамым галасаваннем кожныя 4 гады. На чале ўрада стаіць прэм'ер, якога прызначае прэзідэнт. Прэзідэнцкія выбары адбываюцца праз 4 гады.

Палітычныя партыі

  • Прагрэсіўная партыя (1916 - ), правацэнтрысцкая.
  • Партыя незалежнасці (1929 - ), кансерватыўная.
  • Ліберальная партыя (1998 - ), правая.
  • Левая зялёная партыя (1999 - )
  • Аб'яднаныя левыя (2000 - ), сацыял-дэмакратычная.

Прававая сістэма

Ісландыя ўваходзіць у скандынаўскую сістэму права, якая адносіцца да рамана-германскай сям'і. Грамадзянска-прававая сістэма заснавана на дацкім заканадаўстве, і не падпадае цалкам пад юрысдыкцыю Міжнароднага суда ААН. Судовая ўлада складаецца з Вярхоўнага Суда, альбо Haestirettur, (суддзі прызначаюцца пажыццёва міністрам юстыцыі) і васьмі акруговых судоў (суддзі прызначаюцца пажыццёва міністрам юстыцыі). Акрамя гэтага існуюць спецыяльныя суды па марскіх, працоўных і рэлігійных справах.

Адміністрацыйны падзел Ісландыі

Гл. асноўны артыкул Адміністрацыйны падзел Ісландыі

Насельніцтва

Аддаленасць Ісландыі ад рэшты мацерыка абцяжарвала засяленне вострава. Сённяшняя Ісландыя - маланаселеная краіна з этнічна аднародным насельніцтвам. Дзякуючы багатай вуснай і пісьмовай традыцыі шмат сямей можа назваць сваіх продкаў у многіх пакаленнях.

Насельніцтва карыстаецца ісландскай мовай, адной са скандынаўскіх моў. Важнейшай канфесіяй у краіне з'яўляецца лютэранства (каля 90% насельніцтва адносяць сябе да лютэранаў).

Інфраструктура

Транспарт

У Ісландыі 13 004 км аўтадарог, з іх - 4 311 км асфальтаваных. Да 1968 года ў Ісландыі быў левабаковы рух. Аўтамабільныя нумары пачынаюцца з лічбаў ад "2" да "9". Самы вялікі аэрапорт краіны - Аэрапорт Лейфура Эйрыксана, знаходзіцца ў Кефлавіку за 60 км ад Рэйк'явіка і на ўсходзе запасны ў Эгільсстадзіры. Акрамя гэтага ёсць яшчэ тры аэрапорты ў Акюрэйры, Ісарфіёрдуры і Хёбне. Увогуле ў краіне ёсць 98 пасадачных пляцовак.

Тэлекамунікацыя

У Ісландыі 190.500 стацыянарных тэлефонаў і 290.100 мабільных тэлефонаў (на 2005 год).

Інтэрнэт

У Ісландыі 225.000 карыстальнікаў інтэрнэта (на 2005 год).

Пошта

Аддзяленні Пошты Ісландыі (ісл.:Íslandspóstur) ёсць у кожнай вялікай абшчыне краіны. Паштовыя аддзяленні ў Ісландыі працуюць з панядзелка па пятніцу, з 8.30 да 16.30.

Алкаголь і тытунь

Як і ўіншых скандынаўскіх краінах алкагольныя напоі ёсць толькі ў дзяржаўных манапольных крамах, тытунь у крамах мусіць быць не на відавоку ў пакупніка. Продаж алкагольных напояў дазваляецца асобам, якія дасягнулі 20 год, тытунёвых вырабаў - 18 год. Піва ў Ісландыі зноў было дазволенае толькі ў канцы 1980-х гг. З 1 чэрвеня 2007 паленне ў ісландскіх рэстаранах, кафэ і публічных будынках забаронена.

Эканоміка

Экспарт і імпарт

Культура

Літаратура

Выяўленчае мастацтва

Першым мастаком, які выставіў свает воры ў Ісландыі, быў Торарын Б. Торлаксан. Сёння мастацкая спадчына Ісландыі зберагаецца ў Нацыянальнай галерэі Ісландыі і мастацкім музеі Акюрэйры. Сярод сучасных ісландскіх мастакоў вылучаецца Эро.

Фота

Кіно

Фільмы Балтасара Кармакура і Фрыдрыка Тоўр Фрыдрыксана

Музыка

Традыцыйная і класічная музыка

Поп, рок, джаз

Музеі

Спорт

Медыа

Радыё

У Ісландыі дзейнічае 1 публічна-прававая радыёвяшчальная кампанія Ríkisútvarpið (RÚV) і 13 прыватных станцый (3 з іх маюць рэлігійную накіраванасць).

Тэлебачанне

У Ісландыі дзейнічае 1 публічна-прававы тэлеканал і 8 прыватных тэлеканалаў (2 з іх маюць рэлігійную накіраванасць) - каналы Stöð 2 і Sýn.

Газеты

Штодзённая колькасць газет на 1000 жыхароў складае 336 экземпляраў. Папулярныя газеты ў Ісландыі: Morgunblaðið, Fréttablaðið, 24 stundir і Dagblaðið Vísir.


Дачыненні з Рэспублікай Беларусь

Ісландыя адна з першых краін у Еўропе прызнала незналежнасць Рэспублікі Беларусь, заявіўшы пра гэта 19 студзеня 1992. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі № 170 "Аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ісландскай Рэспублікай" быў падпісаны 27 сакавіка 2001. Дыпламатычныя адносіны паміж двума краінамі ўсталяваныя 25 мая 2001 года.

Гл. таксама

У Сеціве

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA

  1. а б https://eng.menntamalaraduneyti.is/media/MRN-pdf/Icelandic-Language-Act-tr-260711.pdf