Стэфан Баторый: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Стэфан Баторый перанесена ў Стафан Баторый з выдаленнем перасылкі: Больш дакладная назва |
→Гл. таксама: дадатак |
||
Радок 79: | Радок 79: | ||
* [[Эржэбет Баторы]] |
* [[Эржэбет Баторы]] |
||
* [[Станіслаў Пахалавецкі]] |
* [[Станіслаў Пахалавецкі]] |
||
* [[Шаўл Юдзіч Валь]] |
|||
== У Сеціве == |
== У Сеціве == |
Версія ад 21:26, 27 студзеня 2011
Стэфан Баторый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Báthory István | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ганна Ягелонка | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт Ваза | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 верасня 1533 |
||||||
Смерць |
12 снежня 1586[1][2][…] (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Батары | ||||||
Бацька | Іштван Баторы | ||||||
Маці | Каталіна Тэлегдзі[d] | ||||||
Жонка | Ганна Ягелонка[4][3] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ст · фан БАТ · РЫЙ (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory, простамоўнае Сцяпан Батура; 27 верасня 1533 — 12 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.
Нарадзіўся ў г. Жыладзішомльё ў Трансільваніі (сучасны Шымлеў-Сілва́ніей у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Ш · мля (z Somlyó). З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуі. Служыў у трансільванскага кн. Януша Зігмунда з Заполья, быў паслом пры імператары Максіміляне II. Пасля разрыву адносінаў паміж гэтымі краінамі немцы тры гады трымалі яго закладнікам.
Пасля смерці Януша з Заполья стаў князем Трансільваніі. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576.
Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.
Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.
Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.
Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа (14 снежня 1586).