Шумер: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
др r2.7.1) (робат Дадаем: am:ሱመር
Радок 21: Радок 21:
[[af:Sumeriese beskawing]]
[[af:Sumeriese beskawing]]
[[als:Sumer]]
[[als:Sumer]]
[[am:ሱመር]]
[[an:Sumeria]]
[[an:Sumeria]]
[[ar:سومر]]
[[ar:سومر]]

Версія ад 05:20, 28 студзеня 2011

Шаблон:Вызнч: старажытная краіна ў Паўднёвай Месапатаміі, на землях сучаснага Ірака. Існавала ў 4—2 тыс. да н.э.

Старажытныя паселішчы на гэтых землях вядомыя з 4 тыс. да н.э. У 2-й пал. IV тыс. да н.э. заселена шумерамі, якія заснавалі тут гарады-дзяржавы: Кіш, Лагаш, Ума, Ур, Урук і інш.

Асноўныя заняткі насельніцтва: рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля, рамёствы. Экаміка Шумер была заснавана на ірыгацыйным земляробстве: у абшчынных, храмавых і буйнаўласніцкіх гаспадарках выкарыстоўвалася праца вольных абшчыннікаў, кліентаў, рабоў.

Змест палітычнага жыцця Шумер складала ўнутраная барацьба ў гарадах паміж абшчынай, родава-храмавай арыстакратыяй і вярхоўным правіцелем. Паміж гарадамі-дзяржавамі вялася барацьба за сельскагаспадарчыя ўгоддзі і ірыгацыйныя сістэмы, што прыводзіла да часовых узвышэнняў аднаго з іх. На пачатку раннедынастычнага перыяду ў XXVIII-XXV ст. да н.э. паліт. перавага ад I дынастыі Кіша перайшла да I дынастыі Урука, а потым да I дынастыі Ура. 3 сярэдзіны XXV ст. да н.э. ўсталявана гегемонія правіцеляў Лагаша (страчана ў 1-й пал. XXIV ст. да н.э. пасля няўдалай спробы сацыяльных рэформ Уруінімгіны). Раннедынастычны перыяд скончыўся ў 2-й пал. XXIV ст. да н.э. заваяваннем Шумера дзяржавай Акад. Акад быў разгромлены гуціямі, якія ў канцы XXII ст. да н.э. выгнаны царом Урука Утухенгалем. Улада над Шумерам перайшла да цароў III дынастыі Ура. У канцы XXI ст. да н.э. ў выніку нашэсця амарытаў і эламітаў Шумер канчаткова страціў самастойнасць. З ІІ тыс. да н.э. Шумер і тэрыторыя Акада трапілі пад уладу Вавілона.

Літаратура


Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA