Лютэранская кірха Святога Іаана (Гродна): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
ілюстрацыя |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
|Беларуская назва = Лютэранская кірха |
|Беларуская назва = Лютэранская кірха |
||
|Арыгінальная назва = |
|Арыгінальная назва = |
||
| Выява = |
| Выява =Lutheran Church, Grodno.jpg |
||
| Подпіс выявы = |
| Подпіс выявы = |
||
| Шырыня выявы = |
| Шырыня выявы =300px |
||
|Сучасны статус = |
|Сучасны статус = |
||
|Краіна = Беларусь |
|Краіна = Беларусь |
Версія ад 21:53, 28 студзеня 2011
Кірха | |
Лютэранская кірха | |
---|---|
Файл:Lutheran Church, Grodno.jpg | |
53°41′14″ пн. ш. 23°50′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Канфесія | лютэранства |
Архітэктурны стыль | неагатыка |
Дата заснавання | 1783 |
Асноўныя даты | |
1793 — перабудавана |
|
Сайт | luther.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лютэранская кірха Святога Іаана — дзеючы лютэранскі храм у цэнтральнай частцы Гродна - Гарадніцы.
Афіцыйнай датай заснавання кірхі ў Гродне лічыцца 1793 г., калі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў будынак нямецкай суполцы. Пад кірху быў прыстасаваны будынак сталовай для галандскіх і нямецкіх рамеснікаў, якіх запрасіў у Гродна гродзенскі староста Антоній Тызенгаўз. Канчаткова выгляд кірхі склаўся ў 1873 г. На вежы быў усталяваны гадзіннік. У 1912 г. храм значна перабудавалі.
Кірха дзейнічала ў Гродне да 1944 г. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзіўся архіў. У 1-й палове 1990-х гг. кірха вернута вернікам і дзейнічае як евангелісцка-лютэранскі храм.
Аднанефавая аднавежавая пабудова з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Галоўны фасад мае сіметрычную, выцягнутую па вертыкалі дынамічную кампазіцыю. Квадратная ў плане высокая манументальная вежа-званіца выступае з асноўнага аб’ёму. Галоўны ўваход (праз вежу) аформлены вялікім стральчатым парталам, над ім – акно-«ружа». Інтэр’ер храма мае выцягнутую па падоўжнай восі сіметрычную кампазіцыю. Асноўны прамавугольны ў плане аб’ём перакрыты арыгінальным па форме фігурным скляпеннем.
Побач з кірхай знаходзілася і евангелічныя могілкі з капліцай (1793-1936). У доме №3а ў 1912 г. знаходзіўся дом пастара і лютэранская школа на другім паверсе.