Энергія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: si:ශක්තිය (භෞතිකවේදය) |
др r2.7.1) (робат Дадаем: rue:Енерґія |
||
Радок 94: | Радок 94: | ||
[[ro:Energie]] |
[[ro:Energie]] |
||
[[ru:Энергия]] |
[[ru:Энергия]] |
||
[[rue:Енерґія]] |
|||
[[sah:Энергия]] |
[[sah:Энергия]] |
||
[[scn:Enirgìa]] |
[[scn:Enirgìa]] |
Версія ад 02:43, 1 лютага 2011
Шаблон:Вызнч (грэч. enérgeia дзейнасць): здольнасць матэрыяльных сістэм выконваць работу пры пераходзе з аднаго стану ў іншы; агульная мера розных форм руху матэрыі.
У фізіцы разглядаюцца розныя віды энергіі: механічная, цеплавая, электрамагнітная, гравітацыйная, ядзерная (атамная). Устаноўлена, што ўсе формы руху матэрыі ўзаемна ператвараюцца адна ў адну, што адпавядае пераходу аднаго віду энергіі ў іншыя. Ад аднаго цела да іншага энергія перадаецца толькі ў форме работы (пры сілавым узаемадзеянні) ці цеплыні (пры цеплаабмене).
Гл.далей: закон захавання і ператварэння энергіі.
Гл. таксама: вечны рухавік.
Спецыяльная тэорыя адноснасці ўстанаўляе ўніверсальную сувязь паміж энергіяй і масай цела: E=mc2, дзе c — хуткасць святла ў вакууме. Квантавая механіка паказвае, што энергія некаторых сістэм (напрыклад, атамаў і малекул) можа прыймаць дыскрэтныя значэнні (рад значэнняў; Гл. таксама карпускулярнае выпрамяненне і карпускулярнае паглынанне энергіі).
Вызначэнне энергіі як фізічнай характарыстыкі матэрыяльнай сістэмы даў У. Томсан (1853). Сам тэрмін упершыню ўжыў Т. Юнг (1807). Важны пачатковы ўклад у развіццё паняцця энергіі зрабілі Б. Румфорд (1798) і С. Карно (1824).