Мексіканская кухня: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Amirobot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат Дадаем: he:המטבח המקסיקני
FoxBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: tr:Meksika mutfağı
Радок 52: Радок 52:
[[ru:Мексиканская кухня]]
[[ru:Мексиканская кухня]]
[[sv:Mexikanska köket]]
[[sv:Mexikanska köket]]
[[tr:Meksika mutfağı]]
[[uk:Мексиканська кухня]]
[[uk:Мексиканська кухня]]

Версія ад 17:53, 6 лютага 2011

Бурыта

Мексіканская кухня — кухня, што паходзіць з Мексікі. Атрымала вядомасць у свеце з-за мнагастайнасці яе водараў, маляўнічага ўпрыгожвання, і вялікай колькасці спецый і інгрэдыентаў, шматлікія з якіх родныя для краіны. Уяўляе сабой сінтэз ацтэкскіх і іспанскіх кулінарных традыцый.

Бадай што асноўная страва мексіканскай кухні — тарцільяс (Tortillas) (кукурузны лаваш) з прыправамі, першае месца сярод якіх займае перац чылі — «візітная картка» гэтай кухні. З тарцільяс вырабляюць разнастайныя рулецікі: бурыта (мясны піражок), энчылада (з сырам і памідорамі), чымічанга (курыца, мяса, фасоля загорнутыя у ляпёшку і палітыя сырам).

З першых страў вядомы суп з тарцільі (sopa a tortilla) — даволі востры прадукт. У курыны булён дадаюць абсмажаныя ў кукурузным алеі цыбулю і часнок, ачышчаныя ад скуры і семак, дробна нарэзаныя памідоры, чорны перац, кумін, кінзу і востры перац чылі. Сумесь трымаюць на агні паўгадзіны, а затым падаюць у глыбокую місу з драным сырам і смажанымі палоскамі тарцілья шырынёй каля 1 см. У супе тарцільяс разбухаюць і напітваюцца пякучай вільгаццю булёну.

Сярод мясных страў першае месца займае фахіта (Fajita) — абсмажаная на грылі ялавічына.

З гарніраў найбольш распаўсюджаныя рыс і фасоля. Характэрныя спецыі: кінза, кумін, арэгана, перцы серана (Serrano) і халапенья (Jalapeno). Спецыфіку стравам мексіканскай кухні надае і соус сальса.

Знакаміты мексіканскі алкагольны напой — тэкіла (tequila). Месіканцы шырока ўжываюць піва (асноўныя брэнды — «Modelo» і «Corona») і, у значна меншай ступені, віно.

Важнае месца ў гісторыі мексіканскай кухні займае шакалад.

Гл. таксама


Шаблон:Link GA