Яфім Яфімавіч Бялевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др Яфім Бялевіч перанесена ў Яфім Яфімавіч Бялевіч: Больш дакладная назва
(Няма розніцы)

Версія ад 20:02, 13 лютага 2011

Яфім Яфімавіч Бялевіч (27 лютага 1888, Мінск13 снежня 1942, Магадан), дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

Вучыўся ў Мінскай гімназіі, з якой за ўдзел у вучнёўскіх беспарадках у 1907 выключаны і арыштаваны. Хутка вызвалены. Скончыў гімназію экстэрнам. Паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта (скончыў у 1912). Быў прызваны ў армію. Падчас Першай сусветнай вайны на фронце — прапаршчык, штабс-капітан. Ад вайскоўцаў-беларусаў абраны дэлегатам на Першы Усебеларускі з'езд, член яго прэзідыума. Да ліпеня 1918 займаў пасаду міністра юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце — першым урадзе БНР. Як нязгодны з яго палітыкай, выйшаў у адстаўку. Пасля дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у Кіеве, Адэсе, Берліне. У 1919 арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі, але здолеў уцячы з-пад варты. У 1918—1919 член Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, у 1920 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, з якой у жніўні 1920 выйшаў з-за адмовы лідэраў падпісаць Дэкларацыю пра абвяшчэнне незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920. У 1920—1922 служыў у Гомелі ў чыгуначных часцях Чырвонай арміі. 1 кастрычніка 1920 арыштаваны асобым аддзелам Заходняга фронту па падазрэнні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці; вызвалены праз 6 месяцаў. У чэрвені 1924 удзельнічаў у ліквідацыйным з’ездзе БПС-Р. Перайшоў на фінансавую работу — у 19251930 упаўнаважаны Наркамфіна БССР, з 1931 у Белшвейаддзяленні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі. Арыштаваны 19 сакавіка 1932. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР асуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Свірскі канцлагер НКВД Ленінградскай вобласці. У зняволенні 27 снежня 1936 узяты пад варту. 8 лютага 1937 Ленінградскім абласным судом асуджаны да 5 гадоў зняволення і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Загінуў у Магаданскім канцлагеры. Па першым прыгаворы рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абласнога суда 16 лістапада 1963, па другім — пракуратурай Расійскай Федэрацыі 16 снежня 1992.