Дож: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др Робат: касмэтычныя зьмены
Радок 34: Радок 34:
* [[Спіс венецыянскіх дожаў]]
* [[Спіс венецыянскіх дожаў]]
* [[Спіс кіраўнікоў Генуі]]
* [[Спіс кіраўнікоў Генуі]]



[[Катэгорыя:Горад Венецыя]]
[[Катэгорыя:Горад Венецыя]]

Версія ад 00:46, 16 лютага 2011

Шэсце венецыянскага дожа.

Дож (іт. doge, ад лац. dux — правадыр) — тытул кіраўніка дзяржавы у некаторых італьянскіх рэспубліках.

Венецыянскі дож

Паходжанне тытула

Тытул існаваў у Венецыі на працягу больш за дзесяці стагоддзяў, з 8 ст. па 18 ст. Паўстаў у 697 годзе, у той час Венецыя фармальна падпарадкоўвалася Візантыі. Першым дожам стаў Анафеста. Меркавана, першыя дожы выконвалі функцыі намеснікаў Візантыйскай імперыі.

Абавязкі дожа

Улада дожа строга абмяжоўвалася. Напрыклад, дож ня меў права з'яўляцца на публіцы без суправаджэння, ня мог аднаасобна сустракацца з замежнымі вяльможамі або пасламі, не мог адзін адчыняць афіцыйныя лісты. У дожа не магло быць уласнасці на тэрыторыі іншых дзяржаў. Ён ня мог пакідаць тэрыторыю Палаца дожаў і базілікі Сан-Марка.

Звычайна дожы кіравалі да самай смерці, хаця здараліся выпадкі пазбаўлення пасады. Прыбыткі дожа на пасадзе былі невялікімі. Пасля 1501 г. была распрацаваная працэдура пасмяротнага пакрыцця шкоды, нанесенай дожам у перыяд кіравання, напрыклад у выніку крадзяжоў: Суд мёртвых.

Адзным з цырыманіяльных абавязкаў дожа было ажыццяўленне цырымоніі заручынаў дожа з морам. Дож кідаў кольца ў Адрыятыку з дзяржаўнага карабля — галеры, якая насіла назву Бучынтора або Букентаўр. Традыцыя з'явілася пасля 1000 г, у адзначэнне заваёвы Далмацыі 26-м дожам Пьетра Арсеола II.

Галаўны ўбор дожа

Адзенне дожа складалася з шапкі-каўпака адмысловай формы, мяча, пурпурнай або залатой мантыі, з каўняром з футра гарнастая і чырвоных чаравікоў, падобных да чаравікоў візантыйскіх імператараў. Штогод у Вялікдзень дож узначальваў працэсію ад Сан-Марка да жаночага кляштара Сан Закарыа, дзе галоўная манахіня кляштара ўручала яму новую шапку (corno ducale), пашытую манашкамі. Шапка мела форму рога, была цвёрдай, выраблялася з парчы.

З часам абавязкі дожа ўсё больш перакладаліся на венецыянскіх службоўцаў.

Скасаванне тытула

Тытул быў скасаваны Напалеонам у 1797 годзе. Венецыя патрапіла ў залежнасць ад Аўстрыі, шматлікія формы кіравання прысутнічалі пасля гэтага, але да інстытута дожаў Венецыя больш не вярнулася.

Генуэзскі дож

Тытул дожа насіў галава Генуэзскай рэспублікі. Форма кіравання была запазычана ў Венецыі ў 1339 годзе з мэтай навесці парадак сярод мноства палітычных сіл, існаваўшых на той момант у рэспубліцы. З 1384 да 1515 г. найболей годныя і папулярныя грамадзяне займалі пост дожа, за выключэннем перыядаў замежных акупацый. У 1528 інстытут дожа быў адноўлены арыстакратамі, але абмежаваны тэрмінам кіравання два года. Тытул спыніў існванне, як і ў Венецыі, пад ціскам французскіх заваёўнікаў.

Яшчэ адной рэспублікай, якая выбірала дожаў была маленькая Сенарыка. Яна звалася так у гонар сталіцы, якая была размешчанна на захад ад Церама на Адрыятычным узбярэжжы Цэнтральнай Італіі. Тытул існаваў з 1343 г. да моманту далучэння рэспублікі да Неапалітанскага каралеўства ў 1797 годзе.

Гл. таксама