Кокнэсэ: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др {{НП |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{НП |
|||
⚫ | |||
|статус =Пасёлак |
|||
<!--{{Горад|назва па-свойму=Koknese|назва па-беларуску=Кокнесе|герб=WappenKoknese.png|сцяг=|дэвіз=-|шырата=-|даўгата=-|дата ўтварэння=-|плошча=-|насельніцтва=-|год=-|шчыльнасць насельніцтва=-|часавы пояс=EEST|гімн=-|нумарныя знакі=-|міжнародны тэлефонны код=-|}}--> |
|||
|беларуская назва =Кокнесэ |
|||
|арыгінальная назва=Koknese |
|||
|падначаленне = |
|||
|краіна =Латвія |
|||
⚫ | |||
|сцяг = |
|||
|шырыня герба = |
|||
|шырыня сцяга = |
|||
|выява =12 Kokneses-pils-no-pret-kr-29sep07.jpg |
|||
|памер =<!--300px--> |
|||
|подпіс =Руіны замка Кокенхузен |
|||
|lat=56.65 |
|||
|long=25.4333 |
|||
|lat_dir =N |lat_deg =56 |lat_min =39 |lat_sec = |
|||
|lon_dir =E |lon_deg =25 |lon_min =26 |lon_sec = |
|||
|CoordAddon = |
|||
|CoordScale = |
|||
|ЯндексКарта= |
|||
|карта = <!--альтэрнатыўная--> |
|||
|памер карты краіны =250 |
|||
|памер карты рэгіёна = |
|||
|памер карты раёна = |
|||
|рэгіён = |
|||
|рэгіён у табліцы = |
|||
|від рэгіёна = |
|||
|раён = |
|||
|раён у табліцы = |
|||
|від раёна = |
|||
|карта краіны = |
|||
|карта рэгіёна = |
|||
|карта раёна = |
|||
|унутранае дзяленне = |
|||
|від главы = |
|||
|глава = |
|||
|заснаваны = |
|||
|першае згадванне =1205 |
|||
|згадванне ref = |
|||
|ранейшыя імёны = |
|||
|статус з =1277 |
|||
|статус дата = |
|||
|плошча = |
|||
|від вышыні = |
|||
|вышыня цэнтра НП = |
|||
|афіцыйная мова = |
|||
|афіцыйная мова-ref = |
|||
|насельніцтва =2906 |
|||
|год перапісу = |
|||
|шчыльнасць = |
|||
|нацыянальны склад = |
|||
|канфесійны склад = |
|||
|часавы пояс =+2 |
|||
|DST = |
|||
|тэлефонны код = |
|||
|паштовы індэкс = |
|||
|паштовыя індэксы = |
|||
|аўтамабільны код = |
|||
|від ідэнтыфікатара = |
|||
|лічбавы ідэнтыфікатар= |
|||
|катэгорыя ў Commons =Koknese |
|||
|сайт =http://www.koknese.lv/ |
|||
|мова сайта = |
|||
|мова сайта 2 = |
|||
|мова сайта 3 = |
|||
|мова сайта 4 = |
|||
|мова сайта 5 = |
|||
|add1n = |
|||
|add1 = |
|||
|add2n = |
|||
|add2 = |
|||
|add3n = |
|||
|add3 = |
|||
}} |
|||
'''Кокнесэ''' ({{lang-lv|Koknese}}) — пасёлак у [[Латвія|Латвіі]] пры ўпадзенні ракі [[Рака Персе|Персе]] ў раку [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняя Дзвіна]]. Чыгуначная станцыя на лініі [[Рыга]]—[[Рэзекнэ]], у 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі. |
'''Кокнесэ''' ({{lang-lv|Koknese}}) — пасёлак у [[Латвія|Латвіі]] пры ўпадзенні ракі [[Рака Персе|Персе]] ў раку [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняя Дзвіна]]. Чыгуначная станцыя на лініі [[Рыга]]—[[Рэзекнэ]], у 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі. |
||
Версія ад 15:35, 16 лютага 2011
Пасёлак
Кокнесэ
Koknese
| ||||||||||||||||||||||||||
Кокнесэ (лат.: Koknese) — пасёлак у Латвіі пры ўпадзенні ракі Персе ў раку Заходняя Дзвіна. Чыгуначная станцыя на лініі Рыга—Рэзекнэ, у 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.
Гісторыя
Кукенойс
Шаблон:Вызн2 (аг.-усх.-слав.: Куконос, ням.: Kukenoіs, Kukenoys; 11 – пач. 13 ст.) — горад Полацкага княства, Полацкай зямлі, сталіца ўдзельнага Кукенойскага княства на правым беразе Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе рэчцы Какны (цяпер р. Персе), у 338 км ад Полацка. Назву, якая літаральна значыць мыс Какны, горад атрымаў ад ракі.
Археалагічнымі раскопкамі А. Я. Стубаўса ў 1961-1966 выяўлена, што ўжо ў 1 тыс. да н.э. на месцы Кукенойса існавала ўмацаванае паселішча. Найбольш значныя знаходкі адносяцца да 11-13 ст. (рэшткі зрубной забудовы, прылады працы, зброя, упрыгожанні і г.д.). Для гэтага перыяду характерныя палітычныя і эканамічныя сувязі насельніцтва Кукенойса (латгалаў, селаў, крывічоў) з Полацкам. У горадзе знойдзены пячатка Святаслава–Георгія Усяславіча. Упершыню згаданы ў Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага пад 1205 г., належаў князю Вячку. У 1207 г. палова горада перададзеная Вячкам у валоданне рыжскага біскупа. У 1208 г. Вячка спаліў горад і пайшоў на Русь.
Какенгаўзен
У 1209 г. войскі біскупа занялі месца колішняга Вячкінага замка і пабудавалі новы каменны гатычны замак Какенгаўзен. Палова Какенгаўзена і колішняга Кукейноскага княства належала Сафіі — дачцэ Вячкі, яго адзінай спадчынніцы. Другой паловай валодаў Ордэн, але ў 1238 г. перадаў яе ва ўладанне рыжскаму біскупу. У 1269 г. сваю палову перадала рыжскаму архібіскупу і Сафія. Архібіскуп даў Какенгаўзен і колішняе Кукенойскае княства ў лен Гансу Тызенгаўзу. У 1277 г. Какенгаўзену нададзены гарадскія правы, род Тызенгаўзаў валодаў ім да 1395 г., калі горад быў вернуты ва ўладанне рыжскага архібіскупа.
Падчас барацьбы архібіскупаў з Ордэнам, горад не раз пераходзіў з рук у рукі. З 1420 г. летняя рэзідэнцыя архібіскупаў. У пач. 1479 г. ордэнскія войскі захапілі Какенгаўзен і спалілі архіў архібіскупства. У 1481 г. горад узялі рыжскія войскі, але замка ўзяць не здолелі. У 1509 г. арцыбіскуп Каспар Ліндэ надбудаваў муры замка і ўзмацніў яго артылерыю. Какенгаўзен стаў галоўнай рэзідэнцыяй архібіскупаў. Летам 1546 г. апошні рыжскі архібіскуп Вільгельм Брандэнбурскі быў абложаны тут і ўзяты ў палон Ордэнам.
25 жніўня 1577 г. Какенгаўзен захоплены войскамі Івана ІV. У 1578 г. вызвалены войскамі Рэчы Паспалітай. У 1601 г. непадалёку ад Какенгаўзена ў бітве пры Кірхгольме войска Рэчы Паспалітай нанеслі паразу шведам, а ў 1608 г. шведы захапілі горад і знішчылі яго гарнізон. У жніўні 1655 г. войска маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча захапіла Какенгаўзен, які быў пераназваны ў Царэвічаў Дмітрыеў. Паводле Кардыскім дагаворы Какенгаўзен адышоў да Швецыі.
У 1700 г. быў узяты саксонскім атрадам войскаў Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Аўгуста Моцнага, былі збудаваныя новыя ўмацаванні. У 1701 г. горад і замак былі знішчаныя расійскімі войскамі.
У 1861 г. праз Какенгаўзен пракладзена чыгунка. У 1880-я ў горадзе жыў латышскі драматург Рудольф Блауманіс. У 1894 г. сям'я Лоўенштэрнаў пабудавала неакласічны палац, які згарэў у 1905 г.
Кокнесэ
У 1966 г. пабудаваная Плявінская ГЭС, у выніку была падтопленая значная частка замка — захаваліся рэшткі, побач вялікі парк. Каля Кокнесэ, у маёнтку Вецбірзніекі нарадзіўся П. Стучка.
Літаратура
- Стубавс А. Некоторые археологические находки 11-13 вв. из городища Кокнесе // Сб.: От эпохи бронзы до раннего феодализма. Тал., 1966.
У Сеціве
- (лат.) http://www.koknese.lv - афіцыйная старонка Кокнесе.