Ігнацы Масціцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.2) (робат Дадаем: uk:Ігнацій Мосцицький
др r2.7.1) (робат Дадаем: es:Ignacy Mościcki
Радок 17: Радок 17:
[[en:Ignacy Mościcki]]
[[en:Ignacy Mościcki]]
[[eo:Ignacy Mościcki]]
[[eo:Ignacy Mościcki]]
[[es:Ignacy Mościcki]]
[[et:Ignacy Mościcki]]
[[et:Ignacy Mościcki]]
[[fr:Ignacy Mościcki]]
[[fr:Ignacy Mościcki]]

Версія ад 23:24, 16 лютага 2011

Ігнацы Масціцкі

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (польск.: Ignacy Mościcki; 1 снежня 1867, Мяжанаў каля г. Плоцк, Польшча — 2 кастрычніка 1946) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны-хімік. Акадэмік Акадэміі навук Польшы ў Кракаве (1928 г.).

Скончыў Рыжскі палітэхнікум (1892 г.). У час вучобы удзельнічаў ў польскіх сацыялістычных арганізацыях. У 1892—1897 гг. у эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Швейцарыі, дзе пазнаёміўся з Ю.Пілсудскім. У 1912—1922 г. прафесар Львоўскага політэхнічнага інстытута. Пасля ваеннага перавароту ў маі 1926 г. па рэкамендацыі Пілсудскага 4 чэрвеня 1926 г. абраны прэзідэнтам Польскай Рэспублікі, рэалізоўваў яго палітычную лінію, якую падтрымліваў шэраг дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Быў прыхільнікам памяркоўнага ўмяшання дзяржавы ў эканоміку. У пачатку Другой сусветнай вайны інтэрніраваны ў Румынію (верасень 1939 г.), дзе 30 верасня аб'явіў пра сваю адстаўку. Са снежня 1939 г. у эміграцыі ў Швейцарыі. Аўтар больш як 60 навуковых прац і патэнтаў у галіне хімічных тэхналогій, арганізатар хімічнай прамысловасці ў Польшчы. Распрацаваў прамысловы метад атрымання азотнай кіслаты з паветра.