Віленскае ваяводства (1926—1939): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: + {{ізаляваны артыкул}}
→‎Літаратура: больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
Радок 102: Радок 102:
[[uk:Віленське воєводство (II Річ Посполита)]]
[[uk:Віленське воєводство (II Річ Посполита)]]
[[zh:維爾諾省]]
[[zh:維爾諾省]]
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 16:44, 17 лютага 2011

Віленскае ваяводства
Герб
Герб
Краіна Польская Рэспубліка
Статус ваяводства
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1926
Дата скасавання 1939
Кіраўнік апошні — Артур Марушэўскі
Насельніцтва (1931) 1 276 000
Шчыльнасць 44 чал./км²
Нацыянальны склад палякі — 59,7%
беларусы — 22,7%
габрэі — 8,5%
летувісы — 5,2%
расейцы — 3,4%
іншыя — 0,3%.
Плошча 29 011 км²
Віленскае ваяводства на карце
Код аўтам. нумароў WN
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віленскае ваяводства (польск.: województwo wileńskie, літ.: Vilniaus vaivadija) — ваяводства ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1926 году да перадачы гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам Літве і Беларускай ССР у верасні 1939 году. Было ўтворанае ў 1923 годзе. Сталіца ваяводства знаходзілася ў Вільні.

Апісанне

Большасць тэрыторыі ваяводства складала Сярэдняя Літва, якая была інкарпараваная да Польшчы ў 1922 годзе. З 6 красавіка 1922 году да 22 снежня 1925 году тэрыторыя ваяводства была вядомая пад назвай Віленская Зямля.

Плошча ваяводства складала 29 011 квадратных кілямэтраў, а колькасць насельніцтва паводле перапісу насельніцтва ў Польшчы ў 1931 годзе — 1 276 000 чалавек. Большасць насельніцтва складалі палякі (59,5%) і беларусы (22,7%). Таксама былі летувісы (5,2%), расейцы (3,4%) і іншыя (0,3%) ўключна ў караімамі. У гарадох (за выняткам Вільні) значную колькасць насельніцтва складалі жыды (8.5% ад усяго насельніцтва).[1] 61,2% былі прызнаныя рыма-каталікамі, 26,9% — праваслаўнымі, 9,4% — юдэйцамі, 2,4% прыпадалі на іншыя веравызнанні.

Месцазнаходжанне

Ваяводства размяшчалася ў паўночна-ўсходняй частцы дзяржавы, межавала з Савецкім Саюзам на ўсходзе, Літвай на захадзе, Латвіяй на поўначы Наваградзкім ваяводствам на поўдні і Беластоцкім ваяводствам на паўднёвым захадзе. Мясцовасць была раўнінная, месцамі гарыстая, у склад ваяводства ўваходзілі некалькі азёраў (напрыклад, Нарач — найвялікшае возера Беларусі і найвялікшае возера Польшчы ў міжваенны пэрыяд). На 1 студзеня 1937 году лясы займалі 21.2% плошчы тэрыторыі ваяводства.

Гарады і адміністрацыйны падзел

Вільня з'яўлялася пятым па велічыні горадам у Польшчы (у 1939 годзе налічвала 195 тысячаў месцічаў). Віленскае ваяводства налічвала 14 гарадоў.

У 1922—1939 гадох Віленскае ваяводства падзялялася на 9 паветаў:

Сталіцы паветаў па звестках на 1931 год налічвалі: Вільня — 190 172 жыхароў, Браслаў — 1587 жыхароў, Дзісна — 4413 жыхароў, Маладэчна — 1997 жыхароў, Ашмяны — 6000 жыхароў, Паставы — 974 жыхары, Свянцяны — 6000 жыхароў, Вялейка — 3417 жыхароў.

Падзел 1939 году

У 1939 годзе выяводзтва было падзеленае паміж СССР і Летувіскай рэспублікай, а польскія дзяржаўныя дзеячы сышлі ў падпольле.[2]

Літаратура

Шаблон:Transwiki

Зноскі

  1. Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1931 году. «Drugi Powszechny Spis Ludności z dnia 9 XII 1931 r». Statystyka Polski D (34). 1939.
  2. Заява рэгіянальнага ўраду ў Вільні (польск.)